Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт RFE/RL пра затрыманьне журналіста Алеся Дашчынскага: гэта адчай Лукашэнкі


Джэймі Флай

Кіраўнік Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай зрабіў заяву з нагоды інфармацыі пра затрыманьне журналіста Алеся Дашчынскага, якога летась МЗС Беларусі пазбавіла акрэдытацыі як карэспандэнта Радыё Свабода.

«Арышт Алеся Дашчынскага з РСЭ / РС — як і арышты яго калег Алега Грузьдзіловіча, Іны Студзінскай і многіх іншых незалежных беларускіх журналістаў — зьяўляецца апошнім яркім сьведчаннем адчаю Аляксандра Лукашэнкі. Гэтыя бесьперапынныя напады на журналістаў, якія служаць народу Беларусі, не схаваюць праўду аб тым, што адбываецца ў краіне. Алесь і яго калегі павінны быць неадкладна вызваленыя».

Журналіста Алеся Дашчынскага, у якога летась у кастрычніку ўлады забралі акрэдытацыю карэспандэнта Радыё Свабода, затрымалі 16 ліпеня.

Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў прыехалі па яго ў вясковы дом у Пастаўскім раёне, пасьля прывезьлі журналіста ў яго менскую кватэру. Там адбыўся ператрус, які праводзілі чатыры супрацоўнікі, што прад’явілі пастанову ад 15 ліпеня. Але на якой падставе і кім яна санкцыянаваная, у дакумэнце не было пазначана, паведамілі родныя журналіста.

Ператрус цягнуся амаль паўтары гадзіны, у Дашчынскага канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, цьвёрды дыск, флэшкі і банкаўскую картку. Калі журналіста выводзілі з кватэры пасьля ператрусу, ён пасьпеў сказаць жонцы, што «ўсё будзе нармальна». Алесь Дашчынскі меркавана знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG