Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 10 дзён у журналістаў прайшлі 63 ператрусы. Пакінулі Беларусь: палітоляг Карбалевіч, рэдакцыя магілёўскага парталу 6tv.by 


Апячатаныя дзьверы офісу БАЖ у лютым сёлета. Ілюстрацыйнае фота

Сілавікі фактычна пакінулі галоўнага рэдактара праекта Зьмітра Салаўёва перад выбарам — або ён адключае сайт, або на яго заводзяць крымінальную справу паводле арт. 342 КК РБ, паведамляе БАЖ.

Цяпер рэдакцыя 6tv.by знаходзіцца за мяжою, але спыняць сваю працу не плянуе. Аднак праекту прыйшлося выдаліць частку свайго відэакантэнту — праект з удзелам магілёўскіх праваабаронцаў і некаторыя эфіры журналіста Аляксандра Буракова.

Карэспандэнт тэлеканалу «Настоящее время» Раман Васюковіч паведаміў, што быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Пасьля ператрусу ў офісе Радыё Свабода зь Беларусі выехаў палітычны аналітык Валер Карбалевіч, які супрацоўнічаў з Радыё.

За апошнія 10 дзён у рэдакцыях і кватэрах журналістаў прайшлі 63 ператрусы. Затрыманыя дзевяць супрацоўнікаў СМІ:

  • Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар «Нашай Нівы»
  • Андрэй Скурко, кіраўнік аддзелау рэклямы і маркетынгу «Нашай Нівы»
  • Андрэй Дынько, галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя»
  • Вольга Раковіч, бухгальтар «Нашай Нівы» (выпушчаная 16 ліпеня)
  • Ігар Ільяш, журналіст «Белсат»
  • Алег Груздзіловіч, «Радыё Свабода»
  • Інэса Студзінская, «Радыё Свабода»
  • Алесь Дашчынскі, «Радыё Свабода»
  • Ганна Галёта, «Белсат».

Ад пачатку году адбылося 107 ператрусаў у журналістаў і ў рэдакцыях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG