Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ад пасады вызвалілі настаяцеля, які адкрыта выступаў супраць гвалту


Праваслаўны сьвятар Георгі Рой, архіўнае фота

У галоўным праваслаўным храме Горадні — Пакроўскім саборы — будзе новы настаяцель. Протаярэя Георгія Роя перавялі ў іншую царкву.

Пра кадравыя зьмены на сваёй старонцы ў Facebook расказаў прэс-сакратар Горадзенскай эпархіі БПЦ дыякан Дзьмітры Паўлюкевіч.

«Георгі Рой больш не настаяцель сабора, а Мікалай Гайдук не настаяцель Нікольскага храма. Але яны нікуды не падзеліся», — напісаў айцец Дзьмітры.

Летась у жніўні протаірэй Георгій Рой адкрыта выступаў супраць гвалту, нагадвае zerkalo-io. Так, падчас адной са службаў зьвярнуўся да вернікаў і нагадаў ім, што ў Бібліі напісана: бацькам хлусьні ёсьць д’ябал, і заклікаў прыхаджанаў ніколі не далучацца да яе, дзе б яна ні выяўлялася.

Тады сьвятар заклікаў шчыра і самааддана маліцца за Беларусь і за захаваньне міру ў краіне, каб праблемы вырашаліся не з дапамогай тэрору, а ў працэсе дыялёгу.

Пасьля выбараў Георгі Рой паведаміў, што ў саборы штогадзіны ў дзённы час будзе гучаць вялікі звон у знак закліку да міру і згоды, спыненьня неапраўданага гвалту і на знак салідарнасьці зь нявінна арыштаванымі, параненымі і пакалечанымі.

«Хай разгойдваецца царкоўны звон, а не махавік гвалту», — напісаў Георгі Рой у сацсетках.

Дзе будзе служыць Георгі Рой, будзе вядома 19 ліпеня. Мяркуецца, яго перавядуць у храм у вёсцы Квасоўка, што недалёка ад Горадні.

У пачатку чэрвеня «праз стан здароўя» вызвалілі ад пасады архіяпіскапа Горадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія. Сьвятар таксама адкрыта выступаў супраць неапраўданага гвалту з боку сілавікоў. На яго месца прызначылі архіяпіскапа Антонія.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG