Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыскусія экспэртаў пра паўафіцыйны праект Канстытуцыі


Праект Канстытуцыі, абнародаваны палітыкам Васкрасенскім — гэта канчатковы варыянт уладаў ці пробны шар для праверкі грамадзкай рэакцыі? У чым перавагі і хібы гэтага праекту? Чым ён адрозьніваецца ад праекту, падрыхтаванага Грамадзкай канстытуцыйнай камісіяй?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў «Праскім акцэнце» адказваюць доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Арцём Праскаловіч.

Казакевіч

  • Цяжка ўявіць сабе, каб апазыцыйныя сілы падтрымалі гэты праект Канстытуцыі, як гэта прапануе Валер Карбалевіч.
  • Але гэты праект у параўнаньні з Канстытуцыяй з папраўкамі 1996 году — гэта пэўны прагрэс.
  • Калі б такі праект быў прапанаваны грамадзтву ў 2019 годзе — гэта адназначна ўспрымалася б як крок у станоўчым кірунку.
Андрэй Казакевіч
Андрэй Казакевіч
  • У гэтым праекце прысутнічаюць элемэнты стрыманьняў і супрацьвагаў.
  • У Канстытуцыі ў рэдакцыі 1996 году падзел уладаў быў цалкам разбураны, бо дэкрэт і ўказ прэзыдэнта былі пастаўленыя вышэй за закон.
  • Гэты праект — адыход ад аўтарытарнай мадэлі, хоць і зь вельмі моцным прэзыдэнтам.
  • У 2019 годзе апазыцыя магла б і падтрымаць такі праект.
  • Пасьля крызісу 2020 году гэта не ўспрымаецца як прагрэс.
  • Ёсьць адчуваньне, што калі такая Канстытуцыя будзе прынятая, правілы палітычнай гульні ня будуць справядлівымі.
  • Мы ня можам быць упэўненыя, што будуць лічыцца галасы, што будуць выконвацца палажэньні гэтай новай Канстытуцыі.
  • Зрабіць Канстытуцыю ўзору 1996 году больш аўтарытарнай практычна немагчыма.
  • У кіроўнай клясе дамінуе думка, што трэба правесьці пэўнае пераразьмеркаваньне ўладных паўнамоцтваў.
  • У дыскусіях ва ўладных колах часта паўтараецца думка — трэба стварыць калектыўнага Лукашэнку.
  • А для гэтага пераразьмеркаваньне паўнамоцтваў неабходнае.
  • «Зачыстка», якая адбывалася летась і адбываецца сёлета, робіцца менавіта дзеля таго, каб правесьці гэтае пераразьмеркаваньне.
  • Такая рэформа — гэта тое, што раіць зрабіць Масква, гэта тое, чаго хацела б большая частка кіроўнай клясы Беларусі.

Праскаловіч

  • Праект Канстытуцыі выглядае слабым, ён не вырашае задачы ні рэжыму, ні дэмакратычнай грамадзкасьці, ні народу.
  • Таму імавернасьць таго, што гэта пробны шар, даволі вялікая.
  • Кіраўнік Канстытуцыйнай камісіі заявіў, што канчатковы праект будзе разглядацца 21 ліпеня.
Арцём Праскаловіч
Арцём Праскаловіч
  • Даволі сумнеўная пляцоўка, на якой быў апублікаваны праект — сайт Васкрасенскага.
  • Усё вырашаецца ў адміністрацыі Лукашэнкі, а насамрэч у коле яго 3-5 паплечнікаў.
  • Задача зрабіць якасны дакумэнт і не стаяла.
  • Магчыма, Лукашэнка пакрытыкуе праект, вынесе яго на ўсенароднае абмеркаваньне, потым ізноў пакрытыкуе.
  • Калі паводле новай Канстытуцыі Лукашэнка зойме пасаду прэзыдэнта, то ён фактычна пазбаўляецца толькі права выдаваць дэкрэты.
  • Іх насамрэч ня так шмат і прымаецца.
  • Аднак няма ніякіх гарантыяў, што новая Канстытуцыя будзе выконвацца.
  • Калі Лукашэнка застанецца прэзыдэнтам, у яго застаецца неабмежаваная ўлада.
  • Гэты праект Канстытуцыі ўзаконьвае тое, што ўлада назапашвала, як праваўжывальную практыку.
  • Узаконьваецца падыход да «дармаедаў».
  • Калі Лукашэнка прадугледжваў для сябе пасаду старшыні Ўсебеларускага сходу, то там няма ніякіх паўнамоцтваў, гэта вельмі хісткае становішча.
  • Я не выключаю, што па выніках «усенароднага абмеркаваньня» будзе заяўлена, што грамадзяне масава запатрабавалі ўвесьці пасаду паўнаўладнага старшыні Ўсебеларускага сходу.
  • Праект, прадстаўлены на сайце Васкрасенскага, — гэта спроба касмэтычнага рамонту Канстытуцыі, прычым вельмі нехлямяжая.
  • Праект Грамадзкай канстытуцыйнай камісіі збудаваны на максымальным падзеле ўладаў.

Што было раней

  • Юры Васкрасенскі апублікаваў праект Канстытуцыі, які, паводле яго, быў распрацаваны афіцыйнай Канстытуцыйнай камісіяй. Праект прадугледжвае пэўнае скарачэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта і не зьмяшчае апісаньня пасадаў кіраўніка Рады бясьпекі і Ўсебеларускага народнага сходу.
  • Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч выказаў меркаваньне, што калі апублікаваная рэдакцыя — канчатковая, апанэнтам рэжыму варта пайсьці на рэфэрэндум і прагаласаваць за гэты праект.
  • Каардынацыйная рада заявіла пра ініцыятыву «Народная Канстытуцыя». Заснавальнікі кампаніі — супольнасьць «Честные люди» пры ўдзеле Кабінэту прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўла Латушкі, Грамадзкай канстытуцыйнай камісіі. Яны запусьцілі плятформу «Честный выбор».
  • Праект «Народная Канстытуцыя» прадугледжвае выкананьне наступных прынцыпаў:
  • Рэальны падзел уладаў, вызначэньне сыстэмы стрыманьняў і супрацьвагаў.
  • Рэформа судовай сыстэмы, бо без справядлівага суду немагчыма рухацца далей. Судовы сход зь ліку прадстаўнікоў юрыдычнай навукі, адвакацкай супольнасьці, былых судзьдзяў будзе прызначаць судзьдзяў, а тыя з калегаў будуць выбіраць сваіх кіраўнікоў.
  • Склад судзьдзяў Канстытуцыйнага суду будзе фармаваць парлямэнт на прапанову Вярхоўнага суду, ураду і прэзыдэнта.
  • Прэзыдэнт страчвае вялікую колькасьць бязьмежных паўнамоцтваў. Застаецца прадстаўніком краіны ў міжнародным полі, кіраўніком войска падчас ваеннага становішча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG