Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: ЗША і Нямеччына блізкія да пагадненьня аб «Паўночным патоку – 2»


Будаўнічыя работы на трубаправодзе «Паўночны паток – 2»

Чакаецца, што абедзьве дзяржавы дапамогуць Украіне інвэстыцыямі для паляпшэньня энэргетычнай інфраструктуры.

ЗША і Нямеччына блізкія да пагадненьня, якое дазволіць ім канчаткова ўрэгуляваць рознагалосьсі па газаправодзе «Паўночны паток – 2», які будзе пастаўляць расейскі газ у Нямеччыну. Пра дамоўленасьць могуць заявіць афіцыйна бліжэйшымі днямі, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.

ЗША выступаюць супраць завяршэньня і ўводу ў эксплюатацыю трубаправодзу, што, на думку ЗША, павялічыць залежнасьць Эўропы ад расейскіх энэрганосьбітаў і пазбавіць Украіну мільярдаў даляраў за транзыт газу па існай сыстэме трубаправодаў. Пагадненьне, як мяркуецца, дазволіць пазьбегчы ўвядзеньня санкцый ЗША супраць апэратара трубаправоду і яго кіраўніцтва.

Як паведамляюць крыніцы агенцтва, абедзьве краіны аб’явяць аб значных інвэстыцыях, якія будуць спрыяць мадэрнізацыі энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны. Нямеччына таксама мае намер гарантаваць пастаўкі прыроднага газу ва Ўкраіну ў выпадку спыненьня яго паставак з Расеі. Вашынгтон хоча загадзя пераканацца ў падтрымцы Кіевам гэтага пагадненьня.

У траўні адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна вырашыла ня ўводзіць санкцыі супраць Nord Stream 2 AG, апэратара газаправоду і яго кіраўніцтва, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў ЗША, нягледзячы на тое, што кампанія парушыла амэрыканскае заканадаўства аб санкцыях. Рашэньне адміністрацыі раскрытыкавалі амэрыканскія заканадаўцы, якія патрабуюць увядзеньня санкцый. Экспэрты заяўляюць, што нават існы трубаправод можа апынуцца пад санкцыямі, калі ЗША і Нямеччына ня змогуць вырашыць рознагалосьсі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG