Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбываюць першыя вайсковыя эшалёны з Расеі на вучэньні «Захад-2021»


Разгрузка вайсковай тэхнікі падчас папярэдніх вучэньняў «Захад-2017»

21 ліпеня Расея пачынае накіроўваць свае вайсковыя падразьдзяленьні ў Беларусь для падрыхтоўкі да ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэньні ўзброеных сіл дзьвюх краін.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Адзначаецца, што сумеснае стратэгічнае вучэньне Беларусі і Расеі «Захад-2021» пройдзе на палігонах дзьвюх дзяржаў з 10 па 16 верасьня. Тэма — «Ужываньне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забесьпячэньня ваеннай бясьпекі саюзнай дзяржавы».

Вучэньні сэрыі «Захад» праводзяцца на тэрыторыі Беларусі раз на чатыры гады.

Аналягічныя манэўры прайшлі ў 2017 годзе на шасьці палігонах і двух участках мясцовасьці ў Беларусі і трох палігонах у Расеі. У іх задзейнічалі блізу 13 тысяч вайскоўцаў, 70 самалётаў і верталётаў, 680 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку каля 250 танкаў.

За вучэньнямі назіралі прадстаўнікі сямі дзяржаў, у тым ліку краін NATO. Яны выклікалі занепакоенасьць Украіны, якая цярпіць ад расейскай агрэсіі ў Крыме і на Данбасе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG