Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевяць сьвятароў памаліліся каля новага моста ў Горадні, адхоны якога двойчы змывала дажджом


Новы мост у Горадні размыла другі раз за месяц у дзень ягонага адкрыцьця пасьля залевы. 19 ліпеня.

Новы мост зьбіраліся адкрыць у Горадні 17 ліпеня з удзелам Лукашэнкі і канцэртам. Але залева ўсё сапсавала.

На мосьце празь Нёман, адкрыць які зьбіраўся быў Лукашэнка, але лівень разбурыў адхоны, правялі малебен. За некалькі гадзін да адкрыцьця на Горадню абрынулася залева, каля моста абваліўся грунт — другі раз за два тыдні, і адкрыцьцё зноў адклалі.

Сёньня там прадстаўнікі праваслаўнай царквы правялі хросны ход і адслужылі малебен. Таксама па мосьце пранесьлі абраз Маці Божай Жыровіцкай, перадае тэлеканал «Гродна плюс».

На адкрыцьцё новага моста 17 ліпеня чакалі Аляксандра Лукашэнку, меліся зладзіць вялікае шоў проста на мосьце. За некалькі гадзін да імпрэзы залева змыла частку адкосаў і мацаваньняў, адкрыцьцё перанесьлі мінімум на два тыдні. 4 ліпеня сытуацыя была аналягічная. Пасьля моцнага дажджу частка новай дарогі ля Нёмана абрынулася ўніз. Старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік тады тлумачыў здарэньне тым, што дарога новая і яшчэ не ўмацаваная травой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG