Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Нарадзіўся Януш Корчак


Падзеі 22 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 ліпеня 1878 году нарадзіўся Януш Корчак, польскі пэдагог, пісьменьнік, лекар і грамадзкі дзяяч. У нацысцкім канцлягеры Трэблінка ён адмовіўся ад прапанаванай свабоды, застаўся са сваімі выхаванцамі і прыняў зь імі сьмерць у газавай камэры.

Таксама ў гэты дзень

1903 — заснаваная Беларуская сацыялістычная Грамада.

1918 — сфармаваны ІІІ урад Беларускай Народнай Рэспубікі на чале зь Янкам Серадой. У адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў БНР Серада не пакінуў Беларусі. У 1930 ён быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і сасланы ў Яраслаўль на 5 гадоў. У 1941 годзе яму вынесьлі паўторны прысуд —10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе ў нявысьветленых абставінах.​

1930 — у Менску быў арыштаваны Вацлаў Ластоўскі. Разам з Ластоўскім у ліпеньскія дні 1930 году было арыштавана больш за сто навукоўцаў і літаратараў. Гэта была першая хваля масавых сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, якія зьнішчылі ўсю незалежную нацыянальную інтэлігенцыю.

1944 — створаны напярэдадні ў Холме каля Любліну Польскі камітэт нацыянальнага вызваленьня выдаў Маніфэст да польскага народу, у якім сфармуляваў праграму пабудовы народна-дэмакратычнай Польшчы. Праз 4 дні ўрад СССР падпісаў пагадненьне з Камітэтам, прызнаючы яго ўладай на вызваленай ад гітлераўцаў польскай тэрыторыі. Пад канец 1944 году Камітэт быў ператвораны ў Часовы ўрад. У камуністычны пэрыяд дата 22 ліпеня адзначалася як Сьвята незалежнасьці краіны.

2011 — у Нарвэгіі Андэрс Брэйвік зрабіў два тэрарыстычныя напады, забіўшы 87 чалавек.​

У гэты дзень нарадзіліся

1878 — Януш Корчак, польскі пэдагог, пісьменьнік, лекар і грамадзкі дзяяч.

1916 — Уладзімер Юрэвіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

1919 — беларускі мовазнаўца Міхаіл Булахаў. Аўтар больш за 300 працаў па расейскай, беларускай і іншых славянскіх мовах і па лінгвістычнай тэорыі.

1936 — беларускі літаратуразнаўца Вячаслаў Чамярыцкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG