Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ трох чалавек і выключылі аднаго. Цяпер іх 579


Інсталяцыя «Клетка», прысьвечаная палітвязьням у Беларусі. Вільня, Лукіскі пляц,

У сьпіс асобаў, якія знаходзяцца пад вартай паводле палітычных матываў, уключаны Віталь Шышлоў, Сяргей Дзяцук і Алег Краўцоў.

Віталь Шышлоў быў асуджаны да шасьці гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках, групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, гвалт і пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі; Сяргей Дзяцук да трох гадоў пазбаўленьня волі за пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі; Алег Краўцоў да трох гадоў пазбаўленьня за спробу арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і падбухторваньне да наўмыснага пашкоджаньня шляхоў зносін, сродкаў сыгналізацыі і іншага транспартнага абсталяваньня.

Зь ліку палітвязьняў быў выведзены галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, які быў вызвалены сёньня пад абавязаньне зьявіцца. Ён праходзіць у справе паводле артыкулу аб прычыненьні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» на дзень 21 ліпеня ў Беларусі налічваецца 579 палітвязьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG