Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў найбольш сярод тых, хто папрасіў у Польшчы статус уцекача


У Лукіскай турме ў Вільні адкрылася фотавыстава «Мяжа», прысьвечаная беларусам, якія пад ціскам былі вымушаныя пакінуць Беларусь.

667 беларусаў папрасілі ў Польшчы статус уцекача за першае паўгодзьдзе.

За 6 месяцаў 2021 году больш за ўсіх заяў аб наданьні статусу ўцекача ў Польшчы падалі грамадзяне Беларусі — 667 чалавек, паведамляе польская Ўправа ў справах іншаземцаў.

Найбольш такіх заяў ад беларусаў было ў траўні, калі па абарону зьвярнуліся звыш 150 чалавек.

Беларусы таксама наперадзе ў колькасьці станоўчых рашэньняў аб наданьні міжнароднай абароны ў рамках статусу бежанца. У першым паўгодзьдзі было вынесена 391 станоўчае рашэньне. 282 зь іх былі на просьбу беларусаў. Абсалютна ўсе разгледжаныя ў гэты пэрыяд заявы грамадзян Беларусі былі задаволеныя. Больш за тое, як адзначаюць ва Ўпраўве ў справах уцекачоў, са жніўня 2020 году на просьбы ад грамадзян Беларусі не было ніводнай адмовы.

Другое месца па колькасьці пададзеных заяў на статус уцекача ў Польшчы ў расейцаў (465 чалавек), далей ідуць прадстаўнікі Аўганістану (140 чалавек), Украіны (112 чалавек), Турэччыны (50 чалавек) і іншых краін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG