Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргентына ўводзіць трэці пол у дакумэнтах


Прэзыдэнт Аргентыны Альбэрта Фэрнандэс

Аргентына адмовілася ад бінарнасьці мужчына-жанчына, у дакумэнтах зьяўляецца трэці пол. Прэзыдэнт краіны заявіў, што гендэрная ідэнтычнасьць і сэксуальная арыентацыя не павінны хваляваць дзяржаву.

Пра гэта інфармуе DW.

У аргентынскім нацыянальным пасьведчаньні асобы, акрамя жаночага і мужчынскага, будзе давацца магчымасьць абраць «трэці» пол, які пазначаецца літарай Х. Адпаведную заяву ў сераду, 21 ліпеня, зрабіў прэзыдэнт Аргентыны Альбэрта Фэрнандэс.

«Паслухайце, у гісторыі чалавецтва, вядома, была незьлічоная колькасьць людзей, якія не пачуваліся мужчынамі ці жанчынамі, якія пачуваліся іншымі — такімі, якія яны ёсьць», — адзначыў прэзыдэнт. «Якое значэньне мае для дзяржавы, мужчына перад ёй ці жанчына? Важна, што грамадзяне вучацца або працуюць, вакцынуюцца, плацяць падаткі, а ня іх сэксуальная арыентацыя», — дадаў ён.

У Аргентыне дзейнічаюць лібэральныя законы адносна ЛГБТ і гендэрных асаблівасьцяў. У 2002 годзе Буэнас-Айрэс стаў першым горадам Лацінскай Амэрыкі, які легалізаваў грамадзянскія зьвязы для аднаполых і разнаполых параў. З 2010 году дазволілі аднаполыя шлюбы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG