Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра няўрадавыя арганізацыі і СМІ: «Ідзе зачыстка»


Аляксандар Лукашэнка

На нарадзе з кіраўніцтвам Савету Міністраў Лукашэнка закрануў пытаньне грамадзянскай супольнасьці.

«Так і ўрад, і МЗС пабеглі за „дэмакратыяй“ і пастваралі ў нас (хай Макей ізноў ня ўспрыме на свой рахунак, гэта і да яго яшчэ было, яму гэта ў спадчыну дасталося, трэба цяпер разграбаць), і мы атрымалі пад 2 тысячы на невялікую краіну НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў. Ну і што, дэмакратыю атрымалі?»

Цяпер, па словах Лукашэнкі, ва ўладзе азірнуліся, зразумеўшы, што гэта «шкода для дзяржавы», піша БелТА.

«Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — сказаў Лукашэнка.

Закрануў Лукашэнка і пытаньне індывідуальныых прадпрымальнікаў.

«У нас хутка будзе ІП 12 мільёнаў! У нас народу столькі няма! Мы стварылі калясальны афшор, дзе людзі нічога ня плацяць, а ўжо ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі — ад журналістаў (прыкладаў мора) да чыноўнікаў».

16 ліпеня, пасьля шэрагу ператрусаў і арыштаў журналістаў, грамадзкіх актывістаў, праваабаронцаў і іншых асоб намесьнік начальнік сьледчага кіраўніцтва КДБ Канстанцін Бычак заявіў пра тое, што ў Беларусі праводзіцца «зачыстка ад радыкальна настроеных асоб».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG