Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель назвала палітыку афіцыйнага Менску «непрымальнай»


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што палітыка ўладаў Беларусі па пропуску мігрантаў у суседнюю Літву, якая зьяўляецца сябрам Эўразьвязу, «непрымальная».

Ангела Мэркель таксама заявіла, што міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Літвы мае «палітычны» складнік з боку Менску.

«Вы бачыце цяпер, напрыклад, калі паглядзіце на тое, што адбываецца на беларуска-літоўскай мяжы, што з аглядкай на канвэнцыю па ўцекачах з боку Лукашэнкі робіцца некаторым чынам палітыка, што непрымальна», — заявіла Мэркель на штогадовай вялікай прэс-канфэрэнцыі.

Мэркель заклікала дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу распрацаваць агульную палітыку наданьня прытулку, пажадана ў супрацоўніцтве зь Вярхоўным камісарам ААН у справах уцекачоў, якая будзе скіраваная на прыём людзей, якіх перасьледуюць у іх на радзіме.

«(Але) мы далёкія ад гэтага», — сказала яна на прэс-канфэрэнцыі.

  • Як паведамляе памежная служба Літвы, усяго ў 2021 годзе на мяжы зь Беларусьсю затрымалі 2338 нелегальных мігрантаў. Гэта ў 28 разоў больш за леташнюю лічбу.
  • Літва абвінавачвае афіцыйны Менск у датычнасьці да арганізацыі патоку мігрантаў зь Беларусі. Парлямэнт Літвы прыняў рэзалюцыю, якою прызнаў штораз большую міграцыю празь Беларусь «гібрыднай агрэсіяй».
  • 19 ліпеня ў інтэрвію тэлеканалу Sky News Arabia Лукашэнка адпрэчыў абвінавачаньні ў спрыяньні дастаўцы мігрантаў на літоўскі бок. Ён заявіў, што да міграцыйнага крызісу нібыта датычныя «групоўкі людзей злачыннага характару», якія знаходзяцца ў самой Літве. А таксама заявіў, што гатовы дапамагчы Літве ў гэтай барацьбе, «але не задарма».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG