Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Онлайн-прэм’ера другой і трэцяй частак кінаанталёгіі «Менск 2020» — сёньня


Затрыманьне на пікеце салідарнасьці ў Менску 19 чэрвеня 2020

Беларускі фонд культурнай салідарнасьці сёньня ладзіць трансьляцыю чарговых частак кінаанталёгіі Ганны Мацкевіч «Менск 2020»

Фонд паведамляе, што сёньняшнюю трансьляцыю прысьвячае двум канкрэтным людзям са сфэры культуры, якія апынуліся разам са сваімі сем’ямі ў складанай сытуацыі.

Адзін зь іх у Беларусі — за кратамі, а дома — жонка з малымі дзецьмі (дачка толькі нарадзілася).

Другі паўгода ў Беларусі ня меў працы, перажыў затрыманьне, вырашыў з жонкай і двума малымі дзецьмі (сын толькі нарадзіўся) выехаць з краіны.

Сродкі ад сёньняшняй трансьляцыі будуць перададзеныя ў гэтыя семʼі — паведамляе Беларускі фонд культурнай салідарнасьці.

Пачатак трансьляцыі — а 20 гадзіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG