Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрык Клэптан адмовіўся граць на канцэртах, куды будуць пускаць толькі прышчэпленых


Эрык Клэптан

Брытанскі рок-музыкант Эрык Клэптан заявіў, што ня мае намеру ўдзельнічаць у канцэртах, на якія будуць пускаць толькі прышчэпленых ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 гледачоў.

Як сказаў Клэптан, ён ня будзе выступаць там, дзе ёсьць дыскрымінацыя публікі. Камэнтар музыканта зьявіўся ў сацсетках на старонцы італьянскага архітэктара і кінапрадусэра Робіна Маноці. У паведамленьні ВВС Маноці названы актыўным праціўнікам вакцынацыі.

У траўні Эрык Клэптан паведаміў, што ў яго была цяжкая рэакцыя на вакцыну ад кампаніі AstraZeneca. Зьвяртаючыся да Маноці, Клэптан сказаў, што «прапаганда завышае бясьпеку вакцыны». Таксама, паводле музыканта, ён баяўся, што з прычны «катастрафічнай рэакцыі» на прышчэпку ён ня зможа больш граць.

Наступнае шоў Эрыка Клэптана ў Вялікай Брытаніі заплянавана на травень 2022 году, на сцэне Альбэрт-холу. Арганізатары выступу апавясьцілі, што ўсе гледачы будуць абавязаныя праінфармаваць аб сваім COVID-статусе.

Прэм’ер Барыс Джонсан раней заявіў, што, пачынаючы зь верасьня, наведваць канцэрты і начныя клюбы змогуць толькі вакцынаваныя людзі.

Экспэрты падкрэсьліваюць, што выгада ад вакцынацыі для большасьці людзей перавышае рызыкі. Адзначаны вельмі рэдкі пабочны эфэкт утварэньня тромбаў, як мяркуецца, які мае дачыненьне да прэпарату AstraZeneca, але Эўрапейскае мэдычнае агенцтва па-ранейшаму рэкамэндуе прышчэпкі ім для ўсіх узростаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG