Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала дакладна вядома, паводле якога артыкулу затрымалі журналіста «Белсату» Ігара Ільяша


Ігар Ільяш

23 ліпеня суд вырашыў пакінуць Ільяша пад вартай.

Ігар Ільяш — журналіст, які спэцыялізуецца на расьсьледаваньнях, аўтар кнігі «Беларускі Данбас» і муж палітзьняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай). Яго затрымалі 16 ліпеня, толькі праз чатыры дні да яго дапусьцілі адваката.

23 ліпеня стала вядома, у чым канкрэтна падазраюць журналіста. Як піша «Белсат», Ільяш зьяўляецца падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

23 ліпеня суд разглядаў скаргу на затрыманьне Ільяша, але пакінуў яе без задавальненьня.

Адвакат 20 ліпеня казаў, што Ігар бадзёры і спакойны. У камэры ён сядзіць зь іншымі «палітычнымі», матрацаў і бялізны нікому не даюць.

Ільяш таксама сказаў, што лісты яму можна не дасылаць, бо ўсё роўна не дойдуць, а калегам-журналістам зычыць далейшай працы, не апускаючы рук.

Жонка Ільяша Кацярына Андрэева раней была асуджана на 2 гады пазбаўленьня волі за рэпартаж з акцыі пратэсту ў Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG