Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты і ператрусы 23 ліпеня: затрымалі фатографа Ксенію Галубовіч, у яе ператрус


Аўтобусы сілавікоў у Менску. Ілюстрацыйнае фота.

У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодня адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.

Ператрус у фатографа

У Менску затрымалі фатографа Ксенію Галубовіч падчас здымак у дзіцячым госьпісе. Пра гэта «Новаму Часу» паведамілі відавочцы.

Дома ў фатографа Ксеніі Галубовіч адбываецца ператрус. Пра гэта яна паведаміла сябрам.

Арышт за супраціў у кайданках

23 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску разгледзелі справу 57-гадовай Марыны Петражыцкай. Яе справу вёў судзьдзя Дзьмітрый Карсюк, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Як напісана ў пратаколе, Марыну затрымалі 22 ліпеня ў 21:05 на тэрыторыі Цэнтральнага РУУСа. Яе абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі, бо нібыта яна ўпіралася нагамі і чаплялася за адзеньне супрацоўніка. Жанчына з пратаколам не пагадзілася: сьцьвярджае, што ў 21:15 яна была яшчэ ў будынку КДБ на вул. Казлова, 6, куды яе прывезьлі пасьля ператрусу дома. Яна зьвяртае ўвагу суду, што наогул не магла аказваць непадпарадкаваньне, бо ўвесь час яе рукі былі за сьпінай у кайданках.

На допыце сьведка-міліцыянт заявіў, што «ім паступіла інфармацыя аб магчымым удзеле Марыны ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Ён сьцьвярджае, што пры затрыманьні прадставіўся і назваў жанчыне прычыну.

Адвакатка падчас працэсу заявіла адвод судзьдзі, бо ён наўпрост ці ўскосна зацікаўлены ў выніку справы. Але судзьдзя Карсюк адхіліў адвод і пакараў Марыну Петражыцкую 15-дзённым арыштам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG