Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сайце Алімпіяды прыбралі мяжу паміж Крымам і астатняй Украінай


Алімпійскі стадыён у Токіё

Памылку на афіцыйным сайце Алімпіяды-2020 заўважылі 22 ліпеня. Пасьля гэтага МЗС Украіны даручыў пасольствам краіны ў Швайцарыі і Японіі «разабрацца» зь ёй, інфармуе DW.

Памылка на інтэрактыўнай мапе, якая паказвае краіны-ўдзельніцы XXXII летняй Алімпіяды ў разьдзеле Olympics Cheer Zone афіцыйнага сайта Гульняў у Токіё, цяпер выпраўлена. Раніцай у пятніцу, 23 ліпеня, мяжа паміж анэксаваным Расеяй паўвостравам Крым і астатняй часткай Украіны зьнікла.

Гэтую мяжу, няправільна пазначаную на афіцыйным сайце Алімпійскіх гульняў, украінскія СМІ заўважылі 22 ліпеня. У той жа дзень МЗС Украіны даручыў пасольствам краіны ў Швайцарыі і Японіі «разабрацца ў гэтай сытуацыі», паведаміў афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства ў Кіеве Алег Ніколенка.

Абрысы Ўкраіны, якія ўключаюць паўвостраў Крым, былі захаваныя і на афіцыйнай форме ўкраінскай футбольнай зборнай у час Эўра-2020. Тады арганізатары першынства адзначылі, што гэтыя межы зьяўляюцца міжнародна прызнанымі.

Афіцыйнае адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў у Токіё адбываецца 23 ліпеня. Спаборніцтвы павінны былі прайсьці летам 2020 году, аднак іх перанесьлі на год з прычыны пандэміі каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG