Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уступіў у сілу закон аб карэнных народах Украіны, які крытыкавалі ў Расеі


Закон вызначае, што карэнныя народы Ўкраіны, якія ўтварыліся на тэрыторыі Крымскага паўвострава, гэта крымскія татары, караімы і крымчакі.

Закон аб карэнных народах уступіў у сілу ва Ўкраіне 23 ліпеня. Дакумэнт пасьля падпісаньня яго прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім быў апублікаваны ў газэце «Голас Украіны».

Вярхоўная Рада прыняла дакумэнт 1 ліпеня 2021 году.

Згодна з законам, ён накіраваны на максымальную абарону культурных, інфармацыйных і іншых правоў карэнных народаў, наданьне ім мэханізмаў і інструмэнтаў для працы з украінскай дзяржавай. У прыватнасьці, прызнаныя прадстаўнічыя органы карэннага насельніцтва.

Закон вызначае, што карэнныя народы Ўкраіны, якія ўтварыліся на тэрыторыі Крымскага паўвострава, — гэта крымскія татары, караімы і крымчакі.

Дакумэнт уступае ў сілу з дня яго апублікаваньня (за выняткам часткі 3 артыкула 7, якая вызначае права карэнных народаў накіроўваць частку даходаў ад выкарыстаньня прыродных рэсурсаў на патрэбы карэнных народаў Украіны. Гэтая частка мае ўступіць у сілу пасьля вяртаньня акупаванай тэрыторыі Крыму і Севастопалю).

Раней Дзярждума Расеі прыняла заяву, якая асуджае ўкраінскі законапраект аб карэнных народах. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што дакумэнт зьяўляецца «магутным ударам па расейцах», а пазьней параўнаў яго са зброяй масавага зьнішчэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG