Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы абмеркаваў з генэральным сакратаром NATO наплыў мігрантаў з боку Беларусі


Габрыелюс Ландсбергіс

Кіраўнік літоўскага МЗС Габрыелюс Ландсбергіс 23 ліпеня абмеркаваў праз тэлефон з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам сытуацыю на мяжы Літвы зь Беларусьсю.

«Мы абмяняліся з кіраўніком NATO самай актуальнай інфармацыяй аб рэгіянальнай бясьпецы перад абліччам беларускай гібрыднай атакі і расейскіх вайсковых вучэньняў „Захад-2021“, якія маюць адбыцца. Нашы партнэры назіраюць за сытуацыяй вельмі ўважліва», — заявіў пасьля размовы Ландсбергіс, якога цытуе МЗС Літвы.

За мінулы дзень у Літве былі затрыманыя 92 мігранты, якія незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі. З пачатку 2021 году літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы зь Беларусьсю 2430 мігрантаў — у 30 разоў больш, чым за ўвесь 2020-ты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG