Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніна Лабковіч выйшла на волю


Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

Дырэктарка аб’яднаньня інвэстараў Angels Band Ніна Лабковіч была затрыманая разам з мужам, юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімерам Лабковічам 14 ліпеня.

Затрыманьне Лабковічаў адбылося пасьля ператрусаў у праваабаронцаў у рамках крымінальнай справы паводле ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў).

Разам з Лабковічамі затрымалі праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Сяргея Сыса, Віктара Сазонава, Алега Мацкевіча, Алену Лапцёнак, Ігара Казьмерчака, Андрэя Палуду, Яўгенію Бабаеву.

Пасьля трох дзён пад вартай на волю выйшлі Яўгенія Бабаева, Сяргей Мацкевіч, Андрэй Палуда і Алена Лапцёнак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG