Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вернуць Украіне ды іншым дзяржавам габрэйскія артэфакты, выкрадзеныя нацыстамі


Фрагмэнт аздабленьня сынагогі ў Ашмянах

Злучаныя Штаты вернуць Украіне, Вугоршчыне, Румыніі і Славаччыне пахавальныя скруткі і рукапісы, выкрадзеныя нацыстамі з габрэйскіх сынагогаў і малельных дамоў у Эўропе падчас Халакосту.

«Вернуцца 17 пахавальных скруткаў, рукапісаў і іншых гістарычных дакумэнтаў, датаваных ад сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя да часоў Другой сусьветнай вайны. Яны былі канфіскаваныя ў габрэйскіх суполак і зьніклі падчас Халакосту. Артэфакты знайшлі праз бруклінскі аўкцыённы дом, які выставіў іх на продаж», — спасылаецца «Інтэрфакс» на паведамленьне Міністэрства юстыцыі ЗША.

Адзначаецца, што артэфакты ўтрымліваюць бясцэнную гістарычную інфармацыю, якая належыць нашчадкам сем’яў, якія жылі ў габрэйскіх грамадах Усходняй Эўропы да Халакосту.

Спачатку іх зьбіраліся выставіць на таргі ў Нью-Ёрку, але ў выніку кансультацый адміністрацыі аўкцыённага дому Kestenbaum & Company з Сусьветнай габрэйскай арганізацыяй зьняў артэфакты з аўкцыёну.

Непрыстасаваны будынак сынагогі ў Ашмянах на Горадзеншчыне
Непрыстасаваны будынак сынагогі ў Ашмянах на Горадзеншчыне

Габрэйскае насельніцтва Беларусі гэтаксама моцна пацярпела ў часе Другой сусьветнай вайны, бальшыню прадстаўнікоў гэтага народу нацысты закатавалі і зьнішчылі, толькі нямногія ўратаваліся бегствам.

У паваенны час аднавіць этнічны склад так і не ўдалося, праз што колішнія духоўныя цэнтры практычна не аднаўляюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG