Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дах на Будслаўскім касьцёле пачнуць аднаўляць у жніўні


Сёлетні Будслаўскі фэст адбыўся на адкрытай прасторы

Неўзабаве пачнецца аднаўленьне даху Будслаўскага касьцёлу, паведаміў упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак.

«Адбылася нарада з удзелам кіраўніцтва Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі і кіраўніцтва праектнага інстытуту, выпрацаваныя падыходы да арганізацыі аднаўленьня даху. Спадзяемся, да канца ліпеня праектную дакумэнтацыю канчаткова дапрацуюць, у жніўні пачнецца аднаўленьне даху Будслаўскага касьцёлу», — адзначыў чыноўнік у эфіры тэлеканалу СТБ.

Ён удакладніў, што папярэдне прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспэртыза» разгледзела праект: ёсьць нязначныя заўвагі, якія падчас працы ўлічаць.

Пажар у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе здарыўся 11 траўня. У выніку цалкам зьнішчаны дах над цэнтральным нэфам. У той жа дзень у Беларусі адкрылі збор ахвяраваньняў на аднаўленьне касьцёлу. На гэты момант агульнымі намаганьнямі сабрана 900 тысяч рублёў.

Будслаўскі касьцёл — помнік позьняга барока ў Беларусі. Яго архітэктура прызнаная ўнікальнай, ня мае аналягаў на землях ўсёй былой Рэчы Паспалітай. Абраз Маці Божай Будслаўскай— адна з самых значных каталіцкіх сьвятыняў Беларусі, яе шануюць як абаронцу і захавальніцу ўсіх беларускіх каталікоў.

Штогод праводзіцца ўрачыстасьць у гонар Абраза Маці Божай Будслаўскай. У 2018-м UNESCO ўключыла Будслаўскі фэст у сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Сёлета набажэнствы адбываліся на адкрытай прасторы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG