Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс новыя авіяўдары па базе ХАМАС пасьля нападаў з сэктару Газа


Архіўнае фота.

У Арміі абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) заявілі, што паветраныя ўдары па аб’екце ХАМАС нанесьлі ў адказ на запуск у кірунку ізраільскай тэрыторыі паветраных шароў з запальнай сумесьсю, інфармуе DW.

Паводле ЦАХАЛ, база, што мае «інфраструктуру і сродкі, якія выкарыстоўваюцца для тэрарыстычнай дзейнасьці», разьмяшчалася ў сэктары Газа непадалёк ад цывільных аб’ектаў, уключаючы школу. «Мы працягнем рэагаваць на ўсе спробы тэрору з Газа», — заявілі ў ЦАХАЛ.

У чэрвені ХАМАС некалькі разоў запускаў з тэрыторыі сэктару Газа ў бок Ізраілю зьвязкі паветраных шароў з прымацаванымі да іх выбухоўкай і запальнай сумесьсю. У сярэдзіне чэрвеня запуск шароў выклікаў ня менш за 20 узгараньняў каля мяжы з сэктарам, паведамілі ізраільскія пажарныя.

Рэжым спыненьня агню паміж Ізраілем і групоўкамі ХАМАС і «Ісламскі джыхад» ўступіў у сілу ў ноч на 21 траўня, паклаўшы канец інтэнсіўным абстрэлам з абодвух бакоў, якія не спыняліся з 10 траўня. Пагадненьня дасягнулі пры пасярэдніцтве Эгіпту.

У той жа час бакі папярэдзілі адно аднаго аб магчымых наступствах ў выпадку парушэньня замірэньня. У Ізраілі заявілі, што рэжым спыненьня агню перастане дзейнічаць, калі з сэктару Газа працягнуць ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG