Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кібэрпартызаны заявілі, што сьледам за базай ДАІ ўзламалі пашпартную сыстэму і базу дадзеных службы 102


Кібэрпартызаны абнародавалі пэрсанальныя зьвесткі кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай

Хакерская групоўка, якая называе сябе «беларускімі кібэрпартызанамі», заявіла, што ўзламала пашпартную сыстэму Беларусі. А як пацьверджаньне ў адкрыты доступ выклалі зьвесткі пра афіцыйных асобаў.

Узлом аўтаматызаванай інфармацыйнай сыстэмы (АІС) «Пашпарт» — значна мацнейшы ўдар па іміджы праваахоўнай сыстэмы, чым аналягічны ўзлом АІС «ДАІ-ЦЭНТАР», пра які кібэрпартызаны абвясьцілі двума днямі раней, піша «Ежедневник».

Пры гэтым, каб улады не змаглі зьняпраўдзіць інфармацыю пра ўзлом АІС «Пашпарт», хакеры выклалі ў адкрыты доступ пашпартныя зьвесткі старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, кіраўніка КДБ Івана Тэртэля, старшыні Савету рэспублікі Натальлі Качанавай ды іншых чыноўнікаў.

Прычым ня толькі зь беларускімі каранямі. Так, абнародавалі зьвесткі былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, які хаваецца ад правасудзьдзя ў Беларусі.

Як сьцвярджаюць кібэрпартызаны, яны маюць зьвесткі на кіраўніцтва ўсяго сілавога блёку краіны і блізкага атачэньня Лукашэнкі. Неўзабаве яны абяцаюць апублікаваць зьвесткі пра кадравых супрацоўнікаў КДБ, а таксама агентаў Менску ў структурах Эўразьвязу.

Таксама кібэрпартызаны паведамілі, што ўзламалі базу дадзеных службы 102, сьцьвярджаюць, што ў іх апынуліся «пратаколы ўсіх званкоў і асабістыя дадзеныя тых, хто туды зьвярнуўся», абяцаюць іх апублікаваць. Яны пішуць, што атрымалі «мноства сьведчаньняў фальсыфікацый на выбарах 2020». Таксама адзначылі той факт, што база была ачышчана праз тыдзень пасьля выбуху мэтро ў 2011-м годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG