Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледаваньні BioNTech / Pfizer паказалі высокую эфэктыўнасьць рэвакцынацыі


Паводле першых вынікаў дасьледаваньняў кампаніяў BioNTech / Pfizer, увядзеньне трэцяй дозы іх вакцынаў праз паўгода пасьля другой можа істотна павысіць абарону ад дэльта-варыянту каранавірусу.

Пра гэта паведамляе DW з спасылкай на інфармацыю нямецкай і амэрыканскай кампаніяў у справаздачы, апублікаванай 28 ліпеня.

Даследаваньні паказалі, што ўзровень антыцелаў, здольных супрацьстаяць дэльта-варыянту, у людзей ад 18 да 55 гадоў, якія атрымалі трэцюю дозу вакцыны праз паўгода пасьля пачатных дзьвюх, узрастае ў пяць разоў, а ва ўзросьце ад 65 да 85 гадоў — у 11 разоў.

Пры гэтым, паводле ацэнак кампаніі, узровень антыцелаў пасьля ўвядзеньня трэцяй дозы можа павялічыцца да 100 разоў у параўнаньні з узроўнем да ўвядзеньня.

Вынікі дасьледаваньня, у якім удзельнічалі 23 чалавекі, яшчэ не прайшлі рэцэнзаваньня і не апублікаваныя ў навуковых выданьнях. Кампаніі мерацца апублікаваць больш дакладныя зьвесткі неўзабаве і плянуюць падаць іх ва Ўправу кантролю якасьці харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў ЗША (FDA), у Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) і іншыя рэгуляцыйныя органы цягам некалькіх тыдняў.

У той жа дзень апублікавалі нерэцэнзаванае дасьледаваньне, паводле якога эфэктыўнасьць вакцыны BioNTech / Pfizer зьнізілася з 96% да 84% праз шэсьць месяцаў пасьля ўвядзеньня пацыентам другой дозы прэпарату.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG