Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў ЗША сустрэлася з аўтаркай фразы «Беларусь — апошняя дыктатура Эўропы»


Кандаліза Райс і Сьвятлана Ціханоўская

Падчас візыту ў ЗША Сьвятлана Ціханоўская правяла размову з 66-м дзяржаўным сакратаром ЗША Кандалізай Райс. Сустрэча доўжылася 45 хвілін.

Афіцыйны тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай паведамляе, што абмяркоўваліся магчымасьці падтрымкі беларусаў унутры краіны, а таксама тое, як выбудоўваць адносіны з новымі партнэрамі, уключаючы Аўстралію, Японію і Індыю.

Сьвятлана Ціханоўская распавяла пра сустрэчу:


«Гэта была вельмі цёплая і карысная сустрэча. Я ўдзячная Кандалізе Райс за ўсе яе парады. Яна выдатна ведае сытуацыю ў Беларусі і шчодра дзеліцца сваім досьведам».

Кандаліза Райс — былая дзяржаўная сакратарка, другая жанчына ў гісторыі на гэтай пасадзе пасьля Мадлен Олбрайт, з якой Святлана Ціханоўская таксама сустракалася.

Таксама Кандаліза Райс працавала дарадцай прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы ва ўрадзе Джорджа Буша-малодшага. У камандзе Джорджа Буша-старэйшага Кандаліза Райс займала пасаду старшага дырэктара аддзелу СССР і Ўсходняй Эўропы Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША і асаблівага памочніка прэзыдэнта ў справах нацыянальнай бясьпекі.

У 2005 годзе ў ходзе слуханьняў у сэнацкім Камітэце замежных справаў у сувязі з зацьвярджэньнем Кандалізы Райс на пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША яна назвала Беларусь, Кубу, Іран, М’янму, Паўночную Карэю і Зімбабвэ «фарпостамі тыраніі», а на сустрэчы ў Вільні ў 2005 годзе назвала Беларусь «апошняй дыктатурай Эўропы». Пазьней гэты тэрмін выкарыстоўвалі іншыя палітыкі ва ўрадзе ЗША для характарыстыкі ўрадаў пэўных краін з таталітарным рэжымам ці дыктатурай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG