Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты і ператрусы 30 ліпеня: 15 сутак Пілюгінай, КДБ забраў тэхніку ў берасьцейскага актывіста Прыстаўкі


Андрэй Прыстаўка

Пракуратура, Сьледчы камітэт і КДБ працягваюць перасьледаваць беларускіх грамадзян за погляды. Свабода сочыць за падзеямі.

Затрымалі на мяжы

На мяжы з Польшчай затрымалі 32-гадовага берасьцейца. Прычынай стала нібыта абраза на адрас патрульнага, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Паводле вэрсіі ведамства, мінулай восеньню ён, знаходзячыся за мяжой, у чаце «дэструктыўнага» тэлеграм-канала пакінуў пад фатаграфіяй патрульнага міліцыянта абразьлівыя камэнтары.

«Гонар і годнасьць праваахоўніка былі прыніжаныя, і ён зьвярнуўся па дапамогу ў абласное ўпраўленьне ГУУБ». Таксама МУС выклала ў сетку відэа з выбачэньнямі мужчыны. Супраць берасьцейца завялі крымінальную справа па артыкуле 369 КК РБ за «абразу прадстаўніка ўлады». Яму пагражае да трох год пазбаўленьня волі.

Новы ператрус у берасьцейскага актывіста

Берасьцейскі актывіст Андрэй Прыстаўка паведаміў, што 29 ліпеня супрацоўнікі КДБ правялі ў яго вобшук, пасьля чаго забралі тэхніку.

Андрэй паведаміў, што яго дапыталі пра ўдзел у чатах і вызвалілі. Ён застаецца ў статусах сьведкі і падазраванага ў невядомай «тэрарыстычнай справе».

Пра гэта сам Прыстаўка напісаў у адным зь берасьцейскіх чатаў.

Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году Прыстаўка перажыў некалькі ператрусаў, адбываў арышт за пікет. На адным з маршаў у сталіцы яму пры затрыманьні зламалі руку. Агулам сілавікі затрымлівалі Андрэя 7 разоў.

Пры ператрусе ў сваякоў брат Андрэя казаў, што сьледчыя згадвалі справу, зьвязаную з «удзелам у арганізацыі», за што Прыстаўку нібыта чакае пакараньне ад 1 да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца асудзілі на 15 сутак арышту


Затрыманых 29 ліпеня пасьля ператрусу блогерку Насту Пілюгіну і яе маладога чалавека Ўладзіслава Піртаня сёньня асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 24.3 КаАП («Непадпарадкаваньне службовай асобе») ў судзе Партызанскага раёну Менску.

Судзьдзя Міхаіл Макарэвіч прысудзіў Насьце Пілюгінай 15 дзён адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Вясна назірае».

Насту Пілюгіну разам з астатнімі затрыманымі ў суд даставілі асабіста. На судзе яна паведаміла, што ўчора ў КДБ яе дапыталі ў якасьці сьведкі па арт. 289 Крымінальнага кодэксу («Акт тэрарызму»), але падпіскі аб неразгалошваньні яна не давала. Наста зьвярнула ўвагу, што дапытвалі яе не па крымінальнай справе, а па біяграфіі, а потым адвезьлі дадому, дзе супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Дома быў яе хлопец, які і адчыніў дзьверы. Бел-чырвона-белыя сьцягі дзяўчына аддала адразу сама, бо ёй сказалі, «што лепш самой гэта зрабіць».

Сьведчаньні міліцыянта Наста Пілюгіна лічыць паклёпам, бо ў РУУС яна прайшла добраахвотна.

Хлапца Насты Пілюгінай Уладзіслава Піртаня таксама асудзілі на 15 сутак арышту.

Чарговы ператрус па загадкавай «справе аб падрыве ў Вялейцы»

Стала вядома, што ўчора ў Іванава быў ператрус у актывіста Максіма Арцюхевіча, які быў удзельнікам чату «Атрад грамадзянскай самаабароны Беларусі». Менавіта на «АГСБ» спасылаюцца ўлады, кажучы пра «Глябальную тэрарыстычную апэрацыю». Па справе Максім праходзіць сьведкай, цяпер ён дома, паведамляе берасьцейская «Вясна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG