Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці варта заўзець за спартоўцаў — прыхільнікаў Лукашэнкі? Дыскусія экспэртаў


Бронзавы прызэр Алімпіяды ў скачках у вышыню і зацяты прыхільнік рэжыму Лукашэнкі Максім Недасекаў

Ці варта, ці маральна заўзець за спартоўцаў — зацятых прыхільнікаў Лукашэнкі? Ці заўзеюць «ябацькі» за спартоўцаў — прыхільнікаў пераменаў? Залежнасьць заўзятарства ад палітычных поглядаў спартоўцаў — ці сьведчыць яна пра раскол у беларускім грамадзтве?

На гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце спрачаюцца намесьнік галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Зьміцер Панкавец і палітычны аглядальнік Свабоды Віталь Цыганкоў.

Цыганкоў

  • Калі мы ацэньваем людзей зь іншых сфэраў — пісьменьнікаў, сьпевакоў, навукоўцаў, дзеячоў шоў-бізнэсу — стаўленьне тут вельмі палітычнае, залежыць ад палітычнай пазыцыі.
  • Такое стаўленьне вельмі абвастрылася пасьля леташніх падзеяў.
  • Галоўнай праблемай былі і ёсьць леташнія выбары і гвалт пасьля іх.
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • Праз гэтую прызму ацэньваюцца іншыя зьявы.
  • Таму і спартоўцаў сталі ацэньваць паводле іх пазыцыі.
  • І раней былі спрэчкі наконт, скажам, Домрачавай, якая зьяўляецца афіцэрам КДБ.
  • Тады большасьць казала, што яна праслаўляе Беларусь сваімі посьпехамі, а ў якім ведамстве служыць, няважна.
  • У 2020 годзе ўсё памянялася і зьмянілася стаўленьне ў тым ліку да Домрачавай.
  • Колішні прынцып — спорт па-за палітыкай — ня дзейнічае ўжо ўва ўсім сьвеце, ня толькі ў Беларусі.

Панкавец

  • Сытуацыя пасьля 2020 году стала больш палярызаванай.
  • Вельмі засмучае сытуацыя, якая ўтварылася вакол зборнай Беларусі на гэтай Алімпіядзе.
Зьміцер Панкавец
Зьміцер Панкавец
  • Цкаваньне, булінг адбываюцца з абодвух бакоў.
  • «Ябацькі» жорстка пішуць — троляць, абражаюць — Ціманоўскую, прыхільнікі пераменаў жорстка «сьцябуцца» з Сабаленкі, якая вылецела са спаборніцтваў.

Цыганкоў

  • Вядомая фраза Майкла Джордана — найвялікшага баскетбаліста ўсіх часоў: рэспубліканцы таксама купляюць красоўкі.
  • Гэтым ён тлумачыў сваё дыстанцыяваньне ад палітыкі. Ён быў тварам красовак Nike.
  • І раней спартоўцы ў ЗША наконт палітыкі не выказваліся. А зараз гэта стала агульным тонам.
  • Гэта зьмянілася за апошнія 5-10 гадоў.

Панкавец

  • Так, зараз многія спартоўцы ангажуюцца ў палітычны актывізм.
  • Але ці нагода гэта не заўзець за такога спартоўца?

Цыганкоў

  • Для кагосьці нагода, для кагосьці не.
  • Адна амэрыканская спартоўка на Алімпіядзе адвярнулася ад амэрыканскага сьцяга, калі атрымлівала мэдаль.
  • Кожны ў Беларусі робіць выбар: альбо я заўзею за беларуса, які б ён ні быў, альбо не заўзею за таго, хто падтрымлівае гвалт.
  • Хіба другі выбар непатрыятычны?

Панкавец

  • Тое, што грамадзтва расколатае, — абсалютна відавочна, і раскол паглыбляецца.
  • Ня ведаю, ці магла б Алімпіяда стаць той рэччу, якая магла б крыху аб’яднаць людзей.
  • Гэта малаімаверна.
  • Вацлаў Гавэл адзначаў, што заўзеньне за суайчыньнікаў — гэта першасная праява патрыятызму.
  • Пару тыдняў таму быў характэрны момант, калі ў Батумі гуляў барысаўскі БАТЭ.
  • Сярод гульцоў БАТЭ некаторыя падпісалі праўладны ліст, ліст «за гвалт».
  • Але некаторыя заўзятары прыйшлі ў Батумі на трыбуну зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
  • І яны палічылі перамогу БАТЭ сваёй, хаця ў камандзе гуляюць людзі розных поглядаў.
  • Перамогі праўладных спартоўцаў неабавязкова могуць разглядацца як перамогі Лукашэнкі.
  • Гэтак жа можна разглядаць і перамогу Недасекава.
  • Калі б Асанаў узяў мэдаль на Алімпіядзе, Лукашэнку нічога не заставалася б, як павіншаваць яго.

Цыганкоў

  • Многіх спартоўцаў, якія падпісалі ліст супраць гвалту, узялі ў зборную.
  • Дзяржава ў гэтым праявіла адэкватнасьць.
  • Ёсьць розныя ўзроўні патрыятызму — любоў да прыроды, любоў да ўсіх нашых спартоўцаў.
  • Трэба пашыраць кола беларусаў, якіх трэба далічваць да нашых, уключна з Уэйнам Грэцкім і Андрэем Грамыкам.

Панкавец

  • Пакуль Аляксандар Лукашэнка ва ўладзе, ніякай адной думкі пра Недасекава быць ня можа.

Цыганкоў

  • Напэўна, Недасекаў будзе прыгаданы ў нейкай энцыкляпэдыі, гадоў праз 5-10 людзі ўжо і ня ўспомняць пра іх палітычныя погляды.
  • Але пакуль для нас гэта горача.
  • МАК распрацаваў правілы, якія палітычныя жэсты спартоўцаў дапушчальныя, а якія — не.
  • Спорт па-за палітыкай — гэта ўжо забыта.

Панкавец

  • Раскол адчуваецца ў тых злосных, поўных нянавісьці камэнтарах, якія пішуць у сацсетках спартоўцам розных палітычных поглядаў — і тым, хто за Лукашэнку, і тым, хто супраць.

Што было раней

  • Максім Недасекаў заваяваў бронзу Алімпіяды-2020 у скачках у вышыню. Беларускі лёгкаатлет паўтарыў уласны нацыянальны рэкорд, узяўшы вышыню 2,37 мэтра.
  • Гэта другі мэдаль зборнай Беларусі ў алімпійскім Токіё. Напярэдадні ў скачках на батуце золата заваяваў Іван Літвіновіч.
  • Максім Недасекаў — падпісант ліста ў падтрымку рэжыму, пасьлядоўны прыхільнік палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.
  • Іван Літвіновіч — таксама падпісант ліста ў падтрымку рэжыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG