Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто забіў Віталя Шышова? Дыскусія экспэртаў


Акцыя памяці Віталя Шышова ў Кіеве, 3 жніўня 2021 г.

Наколькі імаверная вэрсія, што забойства ўчынілі спэцслужбы Лукашэнкі? Якія іншыя вэрсіі існуюць? Ці адчуваюць зараз небясьпеку ва Ўкраіне палітычныя ўцекачы зь Беларусі? Якім будзе палітычны адказ уладаў Украіны на гэтае забойства?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.

Карбалевіч

  • У самагубства я ня веру.
  • Вылучаюцца вэрсіі, што за гэтым можа стаяць і ФСБ РФ, і заходнія спэцслужбы.
  • Але першае, што прыходзіць у галаву, — што гэта ўчынілі беларускія спэцслужбы.
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • У гэтай вэрсіі ёсьць плюсы і мінусы.
  • Супраць гэтай вэрсіі сьведчыць тое, што Шышоў ня быў занадта буйной фігурай, каб станавіць пагрозу існаму ў Беларусі рэжыму.
  • Сёньня большасьць палітычных эмігрантаў паехала ва Ўкраіну.
  • Мэтай магло быць пасеяць страх у беларускай дыяспары ва Ўкраіне.
  • З дыяспарай беларускія спэцслужбы працуюць шчыльна.
  • Хацелася б, каб украінскія праваахоўныя органы давялі расьсьледаваньне да канца.
  • Рэпутацыя паплечнікаў Шышова Кароткіх і Батуліна неадназначная.
  • Рашэньне ўкраінскіх уладаў не ўпускаць ва Ўкраіну Батуліна — даволі цікавае.
  • Нягледзячы на справу Шышова, я адчуваю сябе ў Кіеве ў большай бясьпецы, чым калі б я быў у Менску.
  • Асабліва на фоне затрыманьня Ўладзімера Мацкевіча і чальцоў яго каманды.
  • Я ня думаю, што забойства Шышова надта паўплывае на намеры беларускіх палітычных эмігрантаў ва Ўкраіне і тых, хто толькі зьбіраецца сюды ехаць.

Магда

  • Наколькі я ведаю, у падобных выпадках стандартная працэдура — не выключаць і самагубства, і забойства.
  • Пасьля рэзананснай сьмерці палітычнага эмігранта мы знаходзімся ў палоне стэрэатыпаў.
  • Самагубства — гэта адна з вэрсіяў.
Яўген Магда
Яўген Магда
  • Мэйнстрым украінскай палітычнай думкі наконт справы Шышова — што да гэтага датычны Лукашэнка і беларускія спэцслужбы.
  • Варта нагадаць, што расейскія спэцслужбы часта працуюць «пад чужым сьцягам» і ў іх ёсьць супрацоўніцтва зь беларускімі спэцслужбамі.
  • Пра гэта сьведчаць і справа Фядуты-Зянковіча, і, на мой погляд, справа Пратасевіча.
  • Я не хачу быць адвакатам д’ябла адносна беларускіх спэцслужбаў, але цалкам выключаць ролю расейскіх спэцслужбаў у гэтай справе я б ня стаў.
  • Не гучаць вэрсіі пра датычнасьць украінскіх спэцслужбаў, іх хутчэй крытыкуюць за тое, што не абаранілі палітычнага эмігранта на ўкраінскай тэрыторыі.
  • Украінскае кіраўніцтва адносна беларускай улады ня мае такой дакладнай пазыцыі, як кіраўніцтва Польшчы ці Літвы.
  • Сэктаральных санкцыяў Украіна не ўвяла.
  • Беларускі бітум — гэта падмурак вялікага будаўнічага праекту прэзыдэнта Зяленскага.
  • Я не лічу, што Кіеў зьяўляецца палітычным цэнтрам беларускай эміграцыі.
  • Беларускім эмігрантам задаюць пытаньне не пра тое, што ў Беларусі будзе пасьля Лукашэнкі, а пра тое, чый Крым.
  • Пасьля 2014 году шмат абмяркоўваецца роля людзей, якія сталі на абарону Ўкраіны і ваявалі пад украінскім сьцягам на Данбасе.
  • Батулін быў зьвязаны з Кароткіх, але Кароткіх атрымаў украінскае грамадзянства, нягледзячы на дастаткова цьмянае мінулае, а Батулін — не.
  • Гэта можа быць фармальнай прычынай, чаму яго не пусьцілі ва Ўкраіну.
  • Тое, што Зяленскі ўзяў на свой кантроль расьсьледаваньне справы Шышова, — гэта рэвэранс перад Захадам.
  • Заходнія палітыкі таксама кажуць пра высокую імавернасьць таго, што Шышоў быў забіты на загад Лукашэнкі.
  • З траўня па жнівень Лукашэнка лёгка выйграў у Пуціна «спаборніцтва» за званьне апошняга дыктатара Эўропы.
  • Хацелася б, каб гэтая справа была раскрытая і каб у ёй былі «жалезабэтонныя» доказы.
  • У сучасным сьвеце любы вынік расьсьледаваньня будзе выклікаць сумневы ў некага.
  • Я адзначу, што Лукашэнка ў Крыме так і не пабываў, і «Белавія» ў Крым дагэтуль не лятае.
  • І допыту Пратасевіча сьледчымі так званай ЛНР так і не адбылося.
  • Забойства беларускага эмігранта ў Кіеве магло мець на мэце дэманстрацыю Ўкраіны як failed state.
  • Таваразварот Украіны зь Беларусьсю сувымерны з украінскім гандлем з ЗША.

Гібель Віталя Шышова. Што вядома

  • Адзін з заснавальнікаў і фармальны кіраўнік «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталь Шышоў зьнік раніцай 2 жніўня ў Кіеве, куды перабраўся зь Беларусі ўвосень 2020 году. Паводле сяброў, ранкам ён звыкла пайшоў на прабежку і не вярнуўся.
  • Шышоў адміністраваў тэлеграм-канал «Беларускі дом ва Ўкраіне» і сайт гэтай арганізацыі. Сябры сьцьвярджаюць, што ён удзельнічаў у падрыхтоўцы акцыяў, зваротаў, здымаў і мантаваў відэа з акцыяў. Дапамагаў уцекачам зь Беларусі прадуктамі і рэчамі. Працаваў праграмістам-фрылансэрам, а ў вольны ад працы і беларускай справы час займаўся спортам.
  • Трэцяга жніўня яго знайшлі павешаным у Сьвятошынскім парку Кіева непадалёк ад ягонага дому. На цела натрапілі прадстаўнікі «Беларускага дому ва Ўкраіне» на другі дзень пошукаў. На твары Шышова былі сьляды пабіцьця, прызначана экспэртыза.
  • Былы міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін у сваім фэйсбуку выказаў упэўненасьць, што Шышова забілі спэцслужбы Беларусі, і задаў пытаньне, ці могуць украінцы давяраць сваім спэцслужбам, калі тыя ня могуць прадухіліць замахі на праціўнікаў Лукашэнкавага рэжыму, якія ратуюцца ад перасьледу ва Ўкраіне. Тады ж кіраўнік аддзелу расьсьледаваньняў Bellingcat Хрыста Грозеў заявіў, што ў апазыцыйныя беларускія структуры ва Ўкраіне інтэграваліся супрацоўнікі расейскага ФСБ пад прыкрыцьцём; ён таксама ня выключыў, што Шышова менавіта забілі.
  • Прадстаўнік «Беларускага дому ва Ўкраіне» Юры Шчучко сказаў, што актывісты «Беларускага дому ва Ўкраіне» атрымлівалі інфармацыю, у тым ліку з СБУ, што ва Ўкраіну прыяжджаюць прадстаўнікі беларускіх спэцслужбаў «для фізычнага зьнішчэньня нашых актыўных чальцоў».
  • Паплечнікі Шышова паведамляюць, што ён неаднаразова заўважаў за сабой сачэньне.
  • Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Ігар Кліменка 3 жніўня назваў дзьве асноўныя вэрсіі гібелі беларуса, якія разглядае яго ведамства: самагубства і забойства з імітаваньнем самагубства. А таксама сказаў, што сам Шышоў з паведамленьнямі пра сачэньне за сабой у паліцыю ніколі не зьвяртаўся.
  • Дзяўчына Шышова — Бажэна Жолудзь, якая паходзіць з Рэчыцы, узгадала, што ў Віталя ў апошнія тыдні былі кепскія прадчуваньні, таксама яна ўспомніла, што да яе ў цэнтры Кіева падыходзілі незнаёмыя, як высьветлілася, каб здымаць на відэа. Суіцыдальных думак яна ў свайго хлопца не заўважала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG