Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленьне палітвязьняў — саступка, ласка ці пастка? Дыскусія экспэртаў


Затрыманыя чальцы Прэс-клюбу, вызваленыя 19 жніўня 2021 году

Чаму вызвалілі чальцоў Прэс-клюбу? У якой ступені гэта стала вынікам санкцыйнага ціску? Ці вядуць падобныя вызваленьні да дэмаралізацыі пратэсту? У што трансфармаваўся пратэст праз год пасьля самай буйной акцыі за ўсю гісторыю Беларусі — Маршу новай Беларусі?

Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium абмяркоўваюць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч, палітоляг Тацяна Чуліцкая і філёзаф Максім Гаруноў.

Карбалевіч

  • Вызваленьне чальцоў Прэс-клюбу стасуецца з заявай Лукашэнкі, што ніводзін волас не павінен упасьці з галавы бізнэсоўца, калі ён не ідзе ў палітыку.
  • Нядаўна ён пужаў бізнэсоўцаў, прымушаў іх ствараць у сябе прафсаюзныя арганізацыі.
  • Вызвалілі былога дыплямата Ігара Ляшчэню.
Belarus Valer Karbalevich political analist
Belarus Valer Karbalevich political analist
  • Гэта не прыкмета лібэралізацыі, бо саджаюць новых вязьняў.
  • Гэта паралельныя працэсы: ёсьць устаноўка не зьніжаць рэпрэсіі, а зь іншага боку, дэманструецца нейкая гнуткасьць.
  • Апошняе — вынік санкцыяў, сьведчаньне таго, што яны працуюць.
  • Для Лукашэнкі галоўная пагроза цяпер не пратэст, а кепская сытуацыя ў эканоміцы ў сувязі з санкцыямі.
  • Любая рэвалюцыя — гэта выбух калектыўнага падсьвядомага.
  • Для таго выбуху патрэбны зьбег самых розных абставінаў.
  • Летась яны зьбегліся. Зараз такога зьбегу абставінаў няма.
  • Сёньня новы выбух пратэстаў на парадку дня не стаіць.
  • Грамадзтва спрабуе адаптавацца, «акапацца» і проста выжыць.

Чуліцкая

  • Лукашэнку ўвесь час трэба паказваць, хто галоўны, каб пратэсты не падняліся зноў.
  • Тое, што вызваляюць палітвязьняў, — гэта вынік санкцыяў, размова ідзе ня толькі пра Прэс-клюб, вызвалілі таксама мэнэджара PandaDoc.
  • Захад паказаў, што пры наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў вяртаньне да дыялёгу немагчымае.
Тацяна Чуліцкая
Тацяна Чуліцкая
  • Лукашэнка вызваляе закладнікаў, каб некалі зьявілася вакно магчымасьцяў.
  • Калі ты чуеш, што людзей вызваляюць, ты радуесься, гэта нармальная чалавечая рэакцыя.
  • Чаму мы павінны мяняць свае адносіны да сытуацыі, калі некага вызваляюць?
  • Гэта складанае маральнае пытаньне — ці варта таргавацца наконт вызваленьня палітвязьняў?
  • Я нязгодная з думкай, што хай людзі застаюцца за кратамі, каб у нас не было маральных спакусаў.
  • Калі няма сацыялягічных дадзеных, цяжка казаць пра настроі людзей.
  • Рэйтынг Лукашэнкі не расьце, ён у яго застаецца на ўзроўні 20%, максымум 30%.
  • Гвалт людзі не падтрымліваюць, нават тыя, каго мы называем «ябацькамі».
  • Мэтафара пра «пажар на тарфяніку» дагэтуль слушная.
  • Калі б сытуацыя нармалізавалася, такі маштаб гвалту, які працягваецца, быў бы проста непатрэбны.

Гаруноў

  • Лукашэнка, вызваляючы чальцоў Прэс-клюбу, гаворыць на старой палітычнай мове, на мове да жніўня 2020 году.
  • Тады ў Беларусі, па вялікім рахунку, не было палітычнай нацыі.
  • Для людзей без нацыянальнай сьвядомасьці такі жэст — вызваленьне палітвязьняў — сапраўды дэмаралізуе і дэмабілізуе пратэставыя настроі.
Максім Гаруноў
Максім Гаруноў
  • Але ў Беларусі сытуацыя зьмянілася.
  • Гэтым вызваленьнем Лукашэнка ніякіх ачкоў для сябе не набраў.
  • Ён не разумее новай палітычнай мовы Беларусі.
  • Летась бомба выбухнула, а тое, што мы бачым цяпер, — гэта руіны ў выніку таго выбуху.
  • У нас са Зьмітром Лукашуком выйшла кніга, дзе сабраныя 85 інтэрвію з выбітнымі беларускімі інтэлектуаламі наконт беларускай нацыянальнай ідэі.
  • Калі мы яе друкавалі, я сумняваўся, што яе нехта купіць, яна была вельмі дарагая.
  • Наклад разьляцеўся за 4 тыдні.
  • Празь некалькі тыдняў за захоўваньне гэтай кнігі людзей прыцягвалі да адказнасьці.
  • Беларусь — някніжная краіна.
  • Тое, што людзі сталі трымацца за гэтую кнігу, — гэта цывілізацыйны скачок.

Што было раней

  • 19 жніўня, пасьля амаль 8 месяцаў за кратамі, выйшлі на волю сябры «Прэс-клюбу» Юлія Слуцкая, Пётар Слуцкі, Сяргей Альшэўскі і Ала Шарко.
  • 20 жніўня на волю выйшлі мэнэджар IT-кампаніі PandaDoc Віктар Куўшынаў і былы дыплямат Ігар Ляшчэня.
  • 23 жніўня на волю выйшаў Дзяніс Сакалоўскі, былы апэратар БТ, затрыманы ў «справе Прэс-клюбу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG