Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міграцыйны крызіс. Адзін інцыдэнт на літоўскай мяжы, больш за сто — на польскай


Група мігрантаў, аточаная вайскоўцамі з абодвух бакоў польска-беларускай мяжы каля Горнага Уснара (Usnarz Górny)

«Гібрыдная атака вытхнулася?» — пад такім загалоўкам літоўскі партал Delfi сёньня паведаміў пра адзіны выпадак парушэньня мяжы з боку Беларусі.

У Аранскім (Varėnos) раёне літоўскія памежнікі разьвярнулі групу зь некалькіх чалавек.

Празь вялікую колькасьці нелегальных мігрантаў 2 ліпеня ў Літве абвясьцілі экстрэмальную сытуацыю. Паводле зьвестак Дэпартамэнту статыстыкі Літвы, з пачатку году беларуска-літоўскую мяжу незаконна перасеклі больш за 4,1 тысячы чалавек (у 51 раз больш, чым за ўвесь 2020-ты), у асноўным грамадзяне Іраку. 23 жніўня ў Літве ўхвалілі будаўніцтва 508-кілямэтровай агароджы на мяжы зь Беларусьсю.

У той жа час у Латвіі зафіксавалі 68 спробаў перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы нерэгулярнымі мігрантамі. У краіну памежнікі нікога не пусьцілі. З 10 жніўня такіх выпадкаў было 544.

У Польшчы за суткі затрымалі 59 нерэгулярных мігрантаў, якія прыйшлі зь Беларусі. Гэта былі ў асноўным грамадзяне Іраку і Таджыкістану.

Яшчэ ў ста выпадках мігрантам не далі перайсьці мяжу, паведаміла Польская памежная служба.

Усяго з пачатку жніўня такіх выпадкаў зафіксавалі 2,9 тысячы. Амаль 900 нелегальных мігрантаў затрымалі.

Польшча таксама зьбіраецца адгарадзіцца ад Беларусі сьцяной.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG