Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні суд ліквідаваў ААТ «Гродна Лайф Медыя», якому належаў партал HrodnaLife


Арганізацыю, якой належыць горадзенскі незалежны інтэрнэт-партал HrodnaLife, належыць ліквідаваць да 30 лістапада. Такое рашэньне сёньня вынес эканамічны суд Горадзенскай вобласьці.

Справу разглядала судзьдзя Марына Росьлік, пракурор Віктар Казак. Прысутнічалі прадстаўнікі Горадзенскага гарвыканкаму Аляксей Апановіч і Сяргей Тыбулевіч.

Пракурор Віктар Казак адзначыў, што ліквідаваць арганізацыю можна праз суд, калі яна раней парушала закон. У якасьці аргумэнтаў ён прыгадаў, што арганізацыю, а таксама журналістку HrodnaLife неаднаразова судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». Да таго ж пракурор нагадаў, што прадукцыю тэлеграм-каналу HrodnaLife суд раней прызнаў экстрэмісцкай.

Прадстаўнікі Горадзенскага гарвыканкаму падтрымалі пазыцыю пракурора.

Прадстаўнікоў ААТ «Гродна Лайф Медыя» на паседжаньні не было, яны ўдзельнічаюць у мэдыяфоруме, аднак паседжаньне праз гэта не перанесьлі.

Агульная колькасьць штрафаў, якімі пакаралі арганізацыю і журналістаў сайту, склала амаль 30 тысяч рублёў.

Арганізацыя «Гродна Лайф Медыя» была зарэгістраваная ў ліпені 2020 году.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ад сярэдзіны ліпеня па ўсёй Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый.

Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацый. Іх прадстаўнікоў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG