Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць асуджанай на 2 гады калёніі Вольгі Класкоўскай завялі новую крымінальную справу


Вольга Класкоўская

Супраць асуджанай на 2 гады калёніі Вольгі Класкоўскай распачата новая крымінальная справа аб абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) за камэнтар у сацсетках восеньню 2020 году, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Па вэрсіі сьледзтва, 14 кастрычніка мінулага году жанчына напісала камэнтар, у якім абразіла берасьцейскага міліцыянта. Маці Класкоўскай выклікалі на допыт па новай крымінальнай справе, а ў лісьце ёй асуджаная выказала здагадку, што неўзабаве яе перавядуць у Берасьце, дзе адбудзецца суд.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, цяпер Класкоўская адбывае пакараньне ў жаночай калёніі ў Гомлі. Паведамляецца, што 3 жніўня яе на тры месяцы пасадзілі ў памяшканьне камэрнага тыпу за «сыстэматычнае парушэньне правілаў унутранага распарадку». Ёй таксама забароненыя сустрэчы і тэлефонныя званкі, акрамя зносін з адвакатам. За паўгода калёніі ёй дазволілі атрымаць адну перадачу.

Мэдыязона нагадвае, што ў сьнежні Вольгу Класкоўскую асудзілі на два гады пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў грубым парушэньні грамадзкага парадку (частка 1 артыкула 342 КК) за перакрыцьцё руху ў менскай Серабранцы 13 кастрычніка. У судзе Класкоўская адмовілася даваць паказаньні і не прызнала сваёй віны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG