Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень зьніклых. Год таму: «Марш міру і незалежнасьці»


Зьніклыя палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар

Падзеі 30 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Падзеі 30 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

Штогод 30 жніўня па ініцыятыве ААН адзначаецца Міжнародны дзень зьніклых.​

У 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

24 сьнежня Лукашэнка заявіў, што ніхто акрамя яго ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і ня дасьць цяпер.

Год таму ў гэты дзень

«Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку
«Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку
  • У цэнтры Менску прайшоў маштабны «Марш міру і незалежнасьці». Сілавікі затрымалі каля 140 чалавек.
  • Пратэставыя «Маршы міру і незалежнасьці» прайшлі ў іншых гарадах Беларусі: Горадні, Магілёве, Гомлі, Мазыры, Сьветлагорску, Рэчыцы. Сілавікі затрымалі каля 30 чалавек.
  • У сувязі з палітычным крызісам і супрацьстаяньнем у беларускім грамадзтве Кіраўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў заклікалі да малітвы за Беларусь.

Таксама ў гэты дзень

1579 — пасьля амаль месячнай аблогі маскоўскі гарнізон Полацку капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям.

1919 — утвораная Менская беларуская школьная рада.

1991 — абвешчана незалежнасьць Азэрбайджану.

У гэты дзень нарадзіліся

187 — Эрнэст Рэзэрфорд, адкрывальнік пратону, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908.

У памяці

1885 — памёр Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык

1929 — памёр беларускі паэт Паўлюк Трус.

1940 — памёр брытанскі фізык Джозэф Томпсан, адкрывальнік электрону, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1906.

1991 — памёр Міхал Арановіч. У часы савецкай улады Арановіч на працягу 30 гадоў быў адзіным каталіцкім сьвятаром у Горадні.

2004 – памерла Ганна Ўланава, дзяячка беларускага адраджэнскага руху.

Зьбіралася напісаць сцэнар мастацкага фільму паводле «Каласоў пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча. Плянавала ўзяцца за кнігу, прысьвечаную змаганьню за свабоду Беларусі ў найноўшай гісторыі. Мела запаветную мару пра незалежны беларускі тэлеканал. Але найперш Ганна марыла выдаваць духоўны часопіс для моладзі, у руках якой будучыня Беларусі. Яшчэ гімназісткай яна абрала месца далейшага навучаньня — Варшаўскі ўнівэрсытэт Стэфана Вышынскага.

Атрымаўшы атэстат сталасьці, паехала ў Варшаву, каб трапіць на размову да рэктара. Пасьля сустрэчы зь ім Ганна пачула, што залічаная без экзамэнаў.

А перад тым была выпускная гімназычная вечарына, дзе Ганна — у белай сукенцы, аздобленай чырвонымі ружамі, — усё ж прасьпявала па-беларуску палянэз Агінскага «Разьвітаньне з Радзімай». Але шэрасьць ды подласьць і тут паказалі твар: настаўніца музыкі, зь якой усё было дамоўлена, ня выканала абяцаньня і не ўключыла музычнага суправаджэньня.

Ганна Ўланава пакутавала ад іншай хваробы, але памерла таму, што яе зраненаму і збалеламу сэрцу хранічна неставала кіслароду мовы і свабоды.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 522–523.

2013 — памёр Шэймас Хіні, ірляндзкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG