Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у 1432 годзе пачалася грамадзянская вайна ў ВКЛ. Год таму: арцыбіскупа Кандрусевіча не ўпусьцілі ў Беларусь


Статут Вялікага Княства Літоўскага, ілюстрацыйнае фота

Падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

31 жніўня 1432 году князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Гэта стала падставай для пачатку грамадзянскай вайны ў ВКЛ.

Год таму ў гэты дзень

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на каталіцкім фэсьце ў Будславе
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на каталіцкім фэсьце ў Будславе
  • кіраўнік каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, не атрымаў дазволу ўехаць у Беларусь і вымушана вярнуўся ў Польшчу;
  • Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў у сьпіс пэрсон нон-грата;
  • выбарчы штаб Віктара Бабарыкі апублікаваў заяву, запісаную ім яшчэ да арышту, аб стварэньні партыі.

Таксама ў гэты дзень

1897 — Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.

1939 — Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт пра ненапад.

1939 — уяўны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы (Глівіцах), які быў аб’яўлены прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.

1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

1991 — Кіргізстан і Ўзбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.

1994 — расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны.

1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2.

1996 — Расея і Чачня падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну.

У гэты дзень нарадзіліся

1832 — Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 у Беларусі і ў Літве.

1850 — Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.

У памяці

1867 ― Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.

1931 ― Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1941 ― Марына Цьвятаева, расейская паэтка.

1997 ― Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG