Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі памер васьміклясьнік. Маці кажа, што ён ніколі не меў праблем са здароўем


3 верасьня прэсавая служба Гомельскага аблвыканкаму паведаміла, што ў адной з гомельскіх школ раптоўна памёр вучань 8 клясы.

Свабода даведалася, што гэта быў сын вядомай гомельскай валянтэркі Тацьцяны Максімавай. Ёй самой нічога не паведамілі пра прычыны і акалічнасьці сьмерці сына.

«Ен быў здаровы, ён быў спартовец, ен сур’ёзна займўся спортам — я ня ведаю, што зь ім здарылася», — сказала Свабодзе маці школьніка.

У іх сям’і — пяць дзяцей. Тацьцяна Максімава вядомая ў Гомелі валянтэрка. У час пратэстаў яна разам з дзецьмі дапамагала ўдзельнікам маршаў вадой і ежай, а таксама займалася перадачамі зьняволеным у ІЧУ і СІЗА.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG