Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шасьцёра палестынцаў лыжкай выкапалі тунэль і зьбеглі з турмы ў Ізраілі


Тунэль, празь які палестынцы ўцяклі з турмы

Улады Ізраілю шукаюць шасьцярых палестынскіх зьняволеных, якія зьбеглі з турмы Гальбоа — адной з тых, у якой найбольш строгая ахова.

Яны на працягу некалькіх месяцаў лыжкай капалі тунэль з сваёй камэры, які вёў да дарогі па-за межамі калёніі. Паліцыя папярэдзіла фэрмэраў, што ўцекачы могуць хавацца ў палях.

Сярод іх — былы лідэр палестынскай ваенізаванай групоўкі «Брыгада пакутнікаў Аль-Аксы» Захарыя Збэйды, які лічыцца асабліва небясьпечным злачынцам. Яго называлі «сымбалем другой інтыфады» — збройнага паўстаньня палестынцаў на Заходнім беразе ў 2000–2005 гг. Збэйды вінаваты ў гібелі дзясяткаў ізраільцян, паведамляюць спэцслужбы краіны. Пяцёра астатніх уцекачоў — чальцы «Ісламскага джыхаду». Усе яны былі асуджаныя на пажыцьцёвае зьняволеньне.

Служба бясьпекі «Шын-Бэт» лічыць, што ўцекачы былі на сувязі зь людзьмі па-за межамі турмы, выкарыстоўваючы незаконна дастаўлены ў турму мабільны тэлефон. Мяркуецца, што непадалёк ад тунэлю іх чакала машына.

Апэрацыя пошуку зьняволеных — у якой удзельнічае ізраільская паліцыя, сілы бясьпекі «Шын-Бэт», памежнікі і вайскоўцы двух падразьдзяленьняў Арміі абароны Ізраілю — пачалася сёньня раніцай. Улады асьцерагаюцца, што ўцекачы могуць перасекчы мяжу зь Ярданіяй — яна за 14 км ад пракапанага тунэлю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG