Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Ціханоўскі ў турме пачаў траціць зрок


Сяргей Ціханоўскі ўвесну 2020 году

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі ў турме пачаў траціць зрок. Пра гэта ён напісаў у лісьце сваёй знаёмай жыхарцы Гомля. Копію яна перадала Свабодзе.

Палітзьняволены дзякуе за ліст і піша, што будзе берагчы сябе, «як мне ўсе раяць у лістах». «Але ж мы проста вязьні і ад нас нічога не залежыць. Як у каго здароўя хопіць. Я ў цэлым нармальна, але раней моцна перажываў, ад гэтага зь ціскам праблемы былі, мералі — нават 180 на 100 было. А празь ціск зрок сеў... Цяпер ужо справа ў судзе, так што хвалявацца няма за што. Далей мне ўжо ўсё зразумела. Этап і калёнія надоўга», — напісаў Ціханоўскі.

Ён цытуе радкі Байрана пра турму, свабоду і сыноў народу (з санэта да Шыльёна, — РС). «Гэтыя радкі як быццам я сам напісаў, яны пра нас». Палітвязень бывае на прагулках у турме. Але піша, што яны адбываюцца ў бэтонным дворыку, і нават неба там не відаць.

Сяргей Ціханоўскі стаў папулярным блогерам у 2019 годзе. Увесну 2020 году ён заявіў пра прэзыдэнцкія амбіцыі і трапіў у турму. Быў арыштаваны 29 траўня 2020 году. З таго часу — у турме, са жніўня 2020 году — у адзіночнай камэры.

Цяпер яго судзяць у закрытым судзе ў будынку гомельскай турмы разам з Ігарам Лосікам, Уладзімерам Цыгановічам, Міколам Статкевічам, Арцёмам Сакавым, Дзьмітрыем Паповым. Усім ім пагражае 12-15 гадоў зьняволеньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG