Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі загінулага ў Магілёве міліцыянта ня вераць у вэрсію самагубства


Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнік Ленінскага РАУС Магілёва Раман Міранкоў памёр 9 верасьня ў Магілёўскай гарадзкой лякарні хуткай мэдычнай дапамогі ад раненьня ў галаву. 

Паводле інфармацыі 6tv.by, 24-гадовы міліцыянт зьдзейсьніў спробу суіцыду 2 верасьня. У прыбіральні будынку Ленінскага РАУС Магілёву ён стрэліў сабе ў галаву з табэльнага пісталета Макарава.

Пасьля гэтага Рамана Міранкова даставілі ў рэанімацыю са скразным раненьнем. Увесь гэты час ён знаходзіўся на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Суразмоўцы «Магілёўскага рэгіёну» выказалі сумневы ў тым, што гэта была спроба самагубства. Яны сьцьвярджаюць, што ў маладога чалавека не было сур’ёзных праблем, да трагедыі ён знаходзіўся ў сваім звычайным настроі.

Але таксама зьявілася інфармацыя, што міліцыянт не прайшоў пераатэстацыі і з крымінальнага вышуку яго перавялі ва ўчастковыя інспэктары.

У МУС ніяк не камэнтуюць здарэньне і яго прычыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG