Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вялікі камень» стаў «Большим камнем». Полацкія ўлады ўчынілі моўную рэвізію помнікаў прыроды


Цэнтар Полацку, ілюстрацыйнае фота

Рашэньнем Полацкага райвыканкаму «пераўтвораныя» назвы помнікаў прыроды мясцовага значэньня.

Як адзначаецца на Нацыянальным інтэрнэт-партале, дзе апублікаваны дакумэнт, на падставе артыкулу 22 закону «Аб прыродных тэрыторыях, якія асабліва ахоўваюцца», Полацкі райвыканкам вырашыў «пераўтварыць»:

  • Геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Вялікі камень Косароўскі» ў геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Большой камень Косаревский»
  • Геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Вялікі камень Бікульніцкі» ў геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Большой камень Бикульничский»
  • Геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Пярун-камень Полацкі» ў геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Перун-камень Полоцкий»
  • Геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Вялікі камень Глінскі» ў геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Большой камень Глинский»
  • Геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Вялікі камень Туржэцкі» ў геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Большой камень Туржецкий»
  • Геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Барысаў камень Полацкі» ў геалягічны помнік прыроды мясцовага значэньня «Борисов камень Полоцкий».

Прычыны моўнай рэвізіі прыродных аб’ектаў не называюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG