Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разьбіўся пасажырскі самалёт, загінулі чатыры чалавекі


Аварыйная пасадка самалёта ў тайзе. Архіўнае фота

Пасажырскі двухматорны самалёт L-410 зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў Іркуцкай вобласьці. Паводле папярэдніх зьвестак, на борце знаходзіліся 14 пасажыраў і двое пілётаў. Тры пасажыры і пілёт загінулі.

«РИА Новости» са спасылкай на прадстаўніка экстраных службаў паведаміла, што самалёт пацярпеў аварыю ў тайзе.

Як паведамляе ТАСС, сярод магчымых прычын аварыі разглядаюцца памылка экіпажу пры спробе сесьці ў тумане, а таксама адмова рухавіка.

  • Самалёт L 410 – шматмэтавы двухматорны самалёт для мясцовых паветраных ліній. Распрацаваны канструктарскім бюро чэхаславацкага заводу Let Kunovice (цяпер – чэскі Aircraft Industries). Прызначаны для эксплуатацыі на непадрыхтаваных грунтовых, травяных, сьнежных пляцоўках, а таксама на аэрадромах з кароткімі узьлётна-пасадкавымі палосамі. Здольны перавезьці да 19 пасажыраў або 1800 кг грузу на адлегласьць да 1500 км.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG