Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва перастане прымаць прашэньні аб прытулку на сваёй тэрыторыі, — праект закону


Беларуска-літоўская мяжа, архіўнае фота

Нерэгулярныя мігранты ня змогуць падаць прашэньне аб прыстанішчы, перайшоўшы мяжу зь Літвой. Праект зьменаў у закон ужо «амаль узгоднены», заявіў BNS міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс, перадае Delfi.lt.

Паводле новых правілаў, падчас экстрэмальнай сытуацыі, якая цяпер абвешчана ў краіне, падаць прашэньне можна будзе:

  • у пунктах памежнага кантролю,
  • у транзытных зонах,
  • у пасольствах і консульствах Літвы,
  • у Дэпартамэнце міграцыі, калі прыбыцьцё ў Літву было законным.

У Літву сёлета трапілі больш за 4100 мігрантаў, каля 2200 разьвярнулі на мяжы, яшчэ каля ста мігрантаў вярнулі ў краіны паходжаньня.

13 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 249 спробаў незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 12 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі. Латвійскія памежнікі спынілі 19 спробаў. Літоўскія — каля дваццаці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG