Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За вучэньнямі «Захад-2021» назіраюць аташэ з 18 краін. Лукашэнка абураўся, што яны праігнаравалі запрашэньне


Верталёт Ка-52 Узброеных сіл Расеі, ілюстрацыйнае фота

Вайсковыя аташэ амаль з двух дзясяткаў краін назіраюць за ходам беларуска-расейскіх манэўраў на Обуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі.

«За эпізодам вучэньняў сочаць замежныя аташэ з 18 краін, а таксама назіральнікі дзяржаў – чальцоў АДКБ і ШАС, сакратарыяту Савету міністраў абароны СНД, а таксама дэлегацыя Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа», — паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Там праінфармавалі, што, згодна з задумай, на Обуз-Лясноўскім палігоне злучэньням і вайсковым часткам трэба адбіць наступ праціўніка і стварыць умовы для контраўдару. Наступ рэгіянальнай групоўкі падтрымліваюць ракетныя войскі і артылерыя, апэратыўна-тактычная і вайсковая авіяцыя. Гэта верталёты Мі-24 Узброеных сіл Беларусі і верталёты Ка-52 армейскай авіяцыі Расеі.

Раней Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў назіральнікаў краінаў Эўразьвязу і ЗША, якія нібыта наўмысна не прыехалі на вучэньні «Захад-2021».

«Мы запрасілі ўсіх, хто жадаў паглядзець гэтыя вучэньні. Іх тут не было, але яны ўсё бачылі. Тое, што яны знарок не прыехалі, гэта такая несалідная пазыцыя», — казаў ён 12 верасьня падчас наведваньня палігону пад Баранавічамі.

Вучэньні «Захад-2021» праходзяць 10-16 верасьня на дзевяці палігонах у Расеі і на пяці ў Беларусі. Агулам у манэўрах задзейнічана прыкладна 200 тысяч чалавек асабовага складу і вялікая колькасьць баявой тэхнікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG