Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне на мяжы зь Беларусьсю ў часе антытэрарыстычных вучэньняў знайшлі арсэнал зброі. ВІДЭА


Пункт проспуску на мяжы Ўкраіны зь Беларусьсю, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны ў часе антытэрарыстычных вучэньняў у Ровенскай вобласьці знайшлі схованку з вайсковай зброяй і выбухоўкай.

Як паведамілі ў прэсавым цэнтры СБУ, арсэнал быў схаваны ў лесапаласе паблізу пасёлку Бутавае, што мяжуе зь Беларусьсю. Яго знайшлі ў часе адной з фазаў вучэньняў, калі адпрацоўвалася памежная паласа дзяржаўнай мяжы Ўкраіны.

Супрацоўнікі спэцыяльнай службы знайшлі 2 рэактыўныя супрацьтанкавыя гранаты РПГ-26, 8 ручных гранат РГД-5 з запаламі да іх, 5 кіляграмаў выбуховага рэчыва (папярэдне — плястыд), 2 магазыны да АК-74, 170 патронаў калібраў 5,45 і 7,62. Усе знаходкі накіравалі на выбуховатэхнічную экспэртызу. Сьледчыя вывучаюць магчымыя крыніцы паходжаньня гэтай зброі і шукаюць датычных да яе асобаў.

Сьледчыя дзеяньні адбываюцца ў межах крымінальнага расьсьледаваньня паводле часткі 1 артыкула 263 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (нашэньне, захоўваньне, набыцьцё, перадача ці рэалізацыя агнястрэльнай зброі без прадугледжанага законам дазволу). Гэта караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG