Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя заявіла, што ў Беларусь прыйшла чацьвёртая хваля каранавірусу


Брыгада хуткай дапамогі падчас пандэміі каранавірусу. Ілюстрацыйнае фота

Раней у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі заяўлялі, што чакаюць новую хвалю каранавірусу толькі ў кастрычніку.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе чарговай, ужо чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу:

«Чарговая хваля Covid-19 прыйшла ў Беларусь, і на парадку дня спэцыялістаў пытаньні забясьпечанасьці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам. Асобны момант — наяўнасьць свабодных месцаў у шпіталях, гатовасьць да перапрафіляваньня», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства па выніках нарады па супрацьдзеяньні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.

У ведамстве спадзяюцца, што пачатая вакцынацыя дазволіць зьменшыць лік хворых, асабліва зь цяжкім працягам хваробы. Праўда, пакуль што ахвотных прышчапляцца расейскімі ці кітайскімі прэпаратамі ня так шмат, а іншых варыянтаў у шырокім доступе няма.

Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі на 14 верасьня, у Беларусі зарэгістраваныя больш за 506 тысяч чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Сутачны прырост склаў 1630 хворых, памерлі 12 чалавек.

За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі ад пачатку мінулага году на тэрыторыі краіны ахвярамі выяўленай каранавіруснай інфэкцыі сталі 3941 пацыентаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG