Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адмяніла «бязьвіз» для грамадзян ЗША і ўхваліла для Ірану


У нацыянальным аэрапорце «Мінск». Архіўнае фота

Адкарэктавалі пералік краін, грамадзянам якіх дазволены бязьвізавы ўезд у Беларусь на 30 дзён праз аэрапорты. Зьніклі некаторыя «непрыязныя» дзяржавы, вакантныя месцы занялі іншыя.

Адпаведны ўказ № 345 апублікавалі 16 верасьня на партале Pravo.by.

Пералік краін, грамадзянам якіх дазволены «бязьвіз», раней налічваў 80 пазыцый, цяпер іх 76. У прыватнасьці, са сьпісу выключылі Злучаныя Штаты Амэрыкі, якія абклалі рэжым Лукашэнкі адчувальнымі санкцыямі за сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека.

У той жа час будзе дазволены бязьвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян Ірану, Пакістану, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Эгіпту, Ярданскага Хашыміцкага Каралеўства. Праўда, з удакладненьнем, што ў іх будзе дзейная віза ў краіны Эўразьвязу або Шэнгенскай зоны і зваротныя авіяквіткі зь Беларусі.

Дакумэнт набудзе моц празь месяц пасьля апублікаваньня.

Раней афіцыйныя рэсурсы паведамілі, што ўказ дазваляе бязьвізавы ўезд ня толькі праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», а і праз аэрапорты абласных цэнтраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG