Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі завялі крымінальную справу за расстраляны герб на памежным слупе


Абстраляны памежны слуп, фота Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу паводле арт. 370 КК (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў) за пашкоджаньне знаку з выявай герба на мяжы з Украінай.

Як гаворыцца ў паведамленьні ведамства, днямі каля вёскі Горавіца Драгічынскага раёну паблізу мяжы з Украінай супрацоўнікі Памежнага камітэту выявілі пашкоджаньне дзяржаўнага герба на слупе.

Сьледчыя агледзелі ўчастак мясцовасьці і зафіксавалі «сьледавую карціну». Папярэдне мяркуецца, што ў знак стрэлілі з паляўнічай зброі з боку Ўкраіны. Гільзаў пакуль не знайшлі.

Напярэдадні ў паведамленьні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі сьцьвярджалася, што пашкоджаньне выявілі беларускія памежнікі. Аднак у Памежнай службе Ўкраіны кажуць, што гэта іх супрацоўнікі пабачылі наступствы вандалізму і праінфармавалі беларускі бок.

У камэнтары ўкраінскага боку таксама гаварылася, што знак стаіць на беразе канала ў балоціста-хмызьняковай мясцовасьці, дзе перасоўвацца пешшу амаль немагчыма. Таму, хутчэй за ўсё, стрэліць у знак маглі з чоўна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG