Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паставім кулямёты на вышках». Зьявіўся «зьліў» з нарады сілавікоў перад выбарамі


Экс-міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў

Беларускія кібэрпартызаны апублікавалі аўдыёзапіс з сэлектарнай нарады, якую 6 жніўня 2020 году праводзіў тагачасны міністар унутраных спраў Юры Караеў.

Як вынікае з выкладзенага ў ютубе запісу, тады сілавікі заплянавалі сьцягнуць у Менск значныя сілы на выпадак «прайграных выбараў». Адпраўляць у сталіцу меркавалі нават турэмных «канвойнікаў», пакідаючы месцы зьняволеньня амаль без аховы.

Пры гэтым Юры Караеў засьцерагаў, што і сярод зьняволеных могуць успыхнуць бунты. Рашэньне гэтай праблемы міліцэйскі чыноўнікі прапанаваў:

«Кулямёты на вышках паставім, калі на тое пайшло. А можа, у бараках і „сожгём“, калі ніяк...», — казала на нарадзе асоба з голасам, падобным да Юрыя Караева.

Неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Юры Караеў быў звольнены з пасады міністра ўнутраных спраў і атрымаў пасаду памочніка Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці. «Зьлівы» выступаў і перамоваў супрацоўнікоў сілавых структураў апошнім часам сталі рэгулярнымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG