Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя Беларусі забараніла двум прыватным мэдцэнтрам рабіць тэсты на каранавірус


Тэст на каранавірус.

Мінздароўя не дае назваў цэнтраў у афіцыйным паведамленьні, але вядома, што прыватныя мэдцэнтры Synevo, Gravita і «Аква-Мінск» з 17 верасьня спыняюць выкананьне ПЛР-тэстаў.

Міністэрства аховы здароўя праверыла якасьць выкананьня ПЛР-тэстаў у лябараторыях Беларусі, па выніках праверкі ў дзьвюх зь іх былі выяўленыя недахопы ў арганізацыі працы, якія ўплывалі на якасьць і дакладнасьць тэстаў.

Кіраўнікі гэтых устаноў атрымалі папярэджаньне Мінздароўя аб тым, што праца цэнтраў будзе прыпыненая, калі яны ня выправяць сытуацыю. Але новая праверка зноў выявіла недахопы. У выніку міністэрства прыпыніла працу мэдцэнтраў.

14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе чарговай, ужо чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу:

«Чарговая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь, і на парадку дня спэцыялістаў пытаньні забясьпечанасьці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам. Асобны момант — наяўнасьць свабодных месцаў у шпіталях, гатовасьць да перапрафіляваньня», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства па выніках нарады аб супрацьдзеяньні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG